wd wp Пошук:

Тадэвуш Мазавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазавецкі. Тадэвуш Мазавецкі (польск.: Tadeusz Mazowiecki; 18 красавіка 1927, Плоцк — 28 кастрычніка 2013, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, аднак юрыстам не працаваў, а адразу заняўся публіцыстыкай. У 1950 пачаў працаваць у каталіцкім штотыднёвіку у Вроцлаве, займаўся пытаннямі моладзі. Уваходзіў у каталіцкую арганізацыю «Знак», якая ў 1968 была арганізатарам студэнцкіх дэманстрацый. У 1970-х падтрымліваў кантакты з нелегальным Камітэтам абароны рабочых. Быў паплечнікам Леха Валенсы ў «Салідарнасці». У жніўні 1980 стаў ініцыятарам ліста групы інтэлектуалаў і падтрымку бастуючых рабочых узбярэжжа. Быў дарадцам прафсаюза «Салідарнасць», а ў 1981 заняў пасаду галоўнага рэдактара выдання «Tygodnik Solidarność». Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 быў інтэрнаваны.

У чэрвені 1989 абраны ў Сейм. У жніўні таго ж года быў вылучаны ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка польскага ўрада, як пасярэдніка паміж Л. Валенсам і прыхільнікамі В. Ярузельскага. 19 жніўня 1989 прэзідэнт Ярузельскі прыняў адстаўку генерала Кішчака, кандыдатуру якога не патрымаў Сейм, і прызначыў Старшынёй Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі Тадэвуша Мазавецкага. 7 верасня Тадэвуш Мазавецкі сфармаваў першы некамуністычны ўрад Польшчы. У ім 11 пасад занялі прадстаўнікі «Салідарнасці», 4 пасады — ПАРП, 4 пасады — Аб’яднаная сялянская партыя, 3 — Дэмакратычная партыя, і 1 — Салідарнасць сялян-аднаасобнікаў. У сваёй першай прамове перад Соймам Мазавецкі заявіў, што доўгатэрміновай стратэгічнай мэтай кабінета стане «вяртанне да рынкавай эканомікі і змяненне ролі дзяржавы ў гаспадарчай сферы». Першай замежнай паездкай Тадэвуша Мазавецкага стаў візіт у Італію, дзе 20 кастрычніка 1989 года ён наведаў Ватыкан і быў прыняты папам Янам Паўлам II.

На прэзідэнцкіх выбарах 1990 заняў 3-е месца, а затым, 4 студзеня 1991, падаў у адстаўку з пасады прэм’ера. У 1990 адышоў ад «Салідарнасці» і заснаваў Дэмакратычны саюз. У 1997 годзе Тадэвуш Мазавецкі напісаў прэамбулу Польскай Канстытуцыі. Быў дарадцам прэзідэнта Б. Камароўскага

Памёр 28 кастрычніка 2013 ва ўзросце 86 гадоў у Варшаве[6].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Tadeusz Mazowiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118977105 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118977105 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2021.
  6. http://nekrolog.pro/world/europe/10180-umer-polskij-politik-tadeush-mazovetskij-86 Архівавана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Познані
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плоцку
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Дысідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна