wd wp Пошук:

Таас-Пуэбла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пуэбла (значэнні). Та́ас-Пуэ́бла (англ.: Taos Pueblo) — старажытнае пуэбла ў штаце Нью-Мексіка (ЗША). У 1992 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уяўлеяе сабою шмат’ярусны будынак з саману, які ўмяшчае жытлы і сакральныя памяшканні індзейцаў-тыва. Агульная плошча — 19,01 га.

Таас-Пуэбла было заснавана на мяжы XIII ст. і XIV ст. у даліне Рыа-Грандэ меркавана прадстаўнікамі старажытных пуэбла. З’яўлялася важным гандлёвым цэнтрам паміж тагачаснымі тубыльцамі і плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1540 г., калі сюды трапіла іспанская экспедыцыя на чале Фрасіска Васкеса дэ Каранада, пуэбла ўжо належыла тыва. У 1620 г. езуіты адчынілі ў Таасе сваю місію, але ў 1660 г. індзейцы забілі святара. У 1924 г. культуру жыхароў Таас-Пуэбла вывучаў Карл Густаў Юнг.

У нашы дні пуэбла з’яўляецца цэнтрам аднайменнай аўтаномнай індзейскай абшчыны накшталт рэзервацыі. Яе плошча складае 40,37 км².

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў ЗША
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні ЗША
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў ЗША
Катэгорыя·Нью-Мексіка
Катэгорыя·Музеі пад адкрытым небам
Катэгорыя·Старажытныя пуэбла