wd wp Пошук:

Сітнік растапыраны

Сітнік растапыраны[3][4][5] (Juncus squarrosus) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне

Карэнішчы кароткія, разгалінаваныя. Сцеблы прамыя, да 50 см. Лісце амаль ўсё базальнае, шаравата-зялёнае, 7-30 см х 1-2 мм, амаль скурыстае, краі цэлыя. Самыя нізкія прыкветкі нашмат карацей, чым суквецці. Суквецці тэрмінальныя, 7-40-кветкавыя, 3-10 х 1-2 см. Лісточкі калякветніка аднолькавыя, белыя або жаўтлява-шэрыя. Каробачка карычневая зваротнаяйкападобная, ад яйкападобнай да эліпсоіднай, 4-5 х 2,3-3 мм. Насенне бурае, эліпсоіднае, 0,6-0,9 мм.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (у тым ліку Украіне). Натуралізаваны: Тасманія, Новая Зеландыя, Грэнландыя, Вісконсін. Засяляе балоты, верасовыя пусткі, расце на кіслай глебе.

Ва Украіне распаўсюджаны пераважна на Палессі . На тэрыторыі Украіны праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 413. — 548 с.
  5. 1 2 Ольшанський І. Г. Географічний аналіз Juncaceae Juss. флори України // Український ботанічний журнал. — 2009. — В. 66. — № 4. — С. 554–565.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Сітнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды