wd wp Пошук:

Сімонэ Пепэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сімонэ Пепэ (італ.: Simone Pepe; нар. 30 жніўня 1983, Альбана-Лацыяле, Лацыа, Італія) — былы італьянскі футбаліст, правы крайні паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2008—2011).

Кар’ера

Клубная

Пепэ — выхаванец сталічнай «Ромы», але за рымскі клуб ён не згуляў ні разу. Двойчы «Рома» аддавала Пепэ ў арэнду. У «Лека» ён правёў 5 матчаў, не забіўшы ніводнага мяча. Куды ўдалей Пепэ правёў сезон 2002/03, калі ён здолеў замацавацца ў аснове «Тэрама», правёўшы за клуб 31 матч і забіўшы 11 галоў.

У 2003 годзе Пепэ быў набыты «Палерма». Перш чым дэбютаваць у Серыі A, Пепэ адправіўся ў арэнду ў «П’ячэнцу». У 2005 годзе «Палерма» вярнуў яго з арэнды, спадзяючыся знайсці ў ім замену Луку Тоні, які пайшоў у «Фіярэнціны», але Пепэ не здолеў замацавацца ў камандзе і перайшоў ва «Удзінезэ».

У гульца былі добрыя перспектывы, але ён не змог канкураваць з Асамоа Г’янам, які выдатна паказаў сябе на чэмпіянаце свету 2006, і зноў адправіўся ў арэнду — на гэты раз у «Кальяры». Вярнуўшыся ва «Удзінезэ», Пепэ нарэшце змог асвоіцца ў камандзе.

9 чэрвеня 2010 падпісаў кантракт на тры гады з турынскім «Ювентусам»; заробак склаў 7,5 млн еўра за ўвесь перыяд дагавора[4]. 22 чэрвеня 2011 года «Ювентус» выкупіў ва «Удзінезэ» ўсе правы на футбаліста за 7,5 млн еўра і падпісаў з гульцом кантракт тэрмінам на 4 гады. Улетку 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ювентус» у якасці свабоднага агента.

11 жніўня 2015 года «К’ева» абвясціла аб падпісанні кантракта з Пепэ[5]. Па заканчэнні сезону 2015/16 пакінуў «К’ева» ў якасці свабоднага агента і ў жніўні 2016 года стаў іграком «Пескары»[6]. Па заканчэнні сезону 2016/17 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная

Пепе прайшоў большасць юнацкіх і моладзевых каманд зборнай Італіі, даволі часта забіваючы. У асноўнай зборнай дэбютаваў у 25-гадовым ўзросце 11 кастрычніка 2008 года ў Сафіі у адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Балгарыі (0:0).

Дасягненні

Ювентус

Зноскі

  1. Simone Pepe // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SIMONE PEPE // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Simone Pepe // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Ювентус» официально объявил о переходе Симоне Пепе Архівавана 12 чэрвеня 2010.
  5. Симоне Пепе подписал контракт с «Кьево»
  6. Симоне Пепе стал игроком «Пескары»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК К’ева
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Ігракі ФК Лека
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальяры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Альбана-Лацыяле
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэрама
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Пескара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК П’ячэнца
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта