Сілы абароны Тыграя, САТ (тыгрынья: ሓይልታት ምክልኻል ትግራይ, ሓምት) — узброеныя атрады прыхільнікаў кіраўніка эфіопскага рэгіёну Тыграй Дэбрэцыана Гебрэмікаэля і партыі НФВТ, узніклыя ў пачатку Тыграйскага канфлікту для процідзеяння Узброеным сілам Эфіопіі і федэральнаму ўраду Абія Ахмеда Алі[1][2].
9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі мясцовыя парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаныя незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19[3]. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі. На першым этапе баявых дзеянняў антыўрадавыя сілы выкарыстоўвалі класічную тактыку вядзення вайны, але з канца лістапада 2020, калі паўстанцы былі выбітыя ў горы, САТ перайшлі да партызанскіх метадаў[2].
Групоўка ўяўляе з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскіх арміі[4][5], мясцовага апалчэння, членаў партый Народны фронт вызвалення Тыграя, Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Сальсай Веян Тыграй, Партыя незалежнасці Тыграя і іншых[6]. Значную частку атрадаў складае моладзь[7][8][9][10]. Кіраўніцтва Тыграя хоць і было адхілена ад улады ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, але здолела згуртаваць пад сцягам Сіл абароны Тыграя групы ўзброенага супраціву. Яго ўзначальваюць зрынуты рэгіянальны ўрад, а непасрэднае ваеннае камандаванне ажыццяўляюць былыя афіцэры ўрадавай арміі[9].
У сакавіку 2021 года галоўнакамандуючым САТ быў прызначаны генерал-лейтэнант Тадэс Верадэ Тэсфай[11]. Да яго дадзеную пасаду займаў Цадкан Гебрэцінсаі[12], былы галоўнакамандуючы ВПС Эфіопіі, што пасля стаў членам Цэнтральнага камандавання САТ[13]. У верхавіне групоўкі таксама ёсць пасада камандуюшага арміяй, якія займаюць брыгадныя генералы Мігбі Хейлі, Хайлесіласі Гірмай, рыгадны генерал Цяклай Ашэбір, Абраха Тэсфай і генерал-маёр Ёханэс Вальдэгіаргіс[14][15][16].
У 2020—2021 гадах байцы САТ разгарнулі партызанскую вайну[17]. Справаздачы аб баях публікуюцца прэс-сакратаром Гебры Гебрэтсадзікам[18].
Баевікі валодалі двума кампанентамі, найбольш важнымі для вядзення партызанскай барацьбы: глыбокімі ведамі геаграфічнай мясцовасці і спачуванням насельніцтва. САТ таксама маюць схованкі са зброяй і багатых фінансістаў з ліку сваіх жа байцоў, а таксама прафесійна падрыхтаваных афіцэраў[2]. Пасля таго, як федэральныя сілы захапілі буйныя гарады Тыграя да канца 2020 года, члены САТ адступілі ў апорныя пункты ў горных раёнах. Там яны аб’ядналі свае сілы і рэарганізаваліся для пераходу да партызанскіх баёў. САТ ператварыліся ў невялікія, высокамабільныя, лёгка ўзброеныя атрады колькасцю ад дзесяці да васьмідзесяці байцоў. Гэтыя падраздзяленні былі дадаткова падзеленыя на асобныя атрады, прызначаныя для канкрэтных місій[2]. Тактыка складалася ў тым, каб здзяйсняць напады ноччу, забіваць эфіопскіх і эрытрэйскі салдат, забіраць іх рыштунак і выкарыстоўваць яго супраць іх жа[8].
Улетку САТ праводзіць аперацыі «Алула» і «Тыграйскія маці», вызваляючы ўсходнія і цэнтральныя раёны Тыграя, у тым ліку рэгіянальную сталіцу Мэкэле. Пазней паўстанцы ўрываюцца на тэрыторыі суседніх рэгіёнаў.
5 лістапада быў заснаваны антыўрадавы альянс «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», куды ўвайшоў НФВТ[19]. З гэтага часу САТ пачалі дзейнічаць у кааперацыі з іншымі паўстанцкімі групоўкамі краіны. Самым цесным стала супрацоўніцтва з «Вызваленчай арміяй Арома» (гл. падрабязней Сумеснае наступленне САТ і ВАА).