wd wp Пошук:

Сігнэ Хэбэ

Сігнэ Хэбэ (шведск.: Signe Hebbe, 30 ліпеня 1837 — 14 лютага 1925) — шведская оперная спявачка (сапрана) і педагог.

Біяграфія

Сігнэ Хэбэ нарадзілася ў сям’і Вендэлы і Клеменса Хэбэ ў 1937 годзе. У юным узросце яна засталася без бацькі, які, збанкрутаваўшы, кінуў сям’ю і з’ехаў за мяжу.

У 11 гадоў Сігнэ паступіла ў школу пры Каралеўскай оперы. Яна вучылася ў актрысы Караліны Бок і вывучала музыку ў школе фартэпіяна Ліндблада. У перыяд 1852—1854 гады яна вучылася ў Берлінскай кансерваторыі.

Дэбют Сігнэ як актрысы адбыўся ў 1855 годзе у Каралеўскім драматычным тэатры. Але яе голас палічылі непадыходзячым для тэатральных роляў, і таму яна працягнула вучыцца спеву. У 1856 годзе яна паступіла ў Парыжскую кансерваторыю, дзе стала першай скандынаўскай студэнткай, якая атрымала залаты медаль кансерваторыі. У Парыжскай кансерваторыі яна некаторы час выкладала пластыку, і адной з яе вучаніц, калі яна часова замяняла другую выкладчыцу, была Сара Бернар. У далейшым Сігнэ вучылася пеўнаму майстэрству ў Мілане ў Франчэска Ламперці і тэатральнаму мастацтву ў Адэлаіды Рысторы і Эрнэста Росі.

Яе дэбют як опернай спявачкі адбыўся ў Франкфурце. У 1861-1862-х гадах яна выступала ў Мангейскім нацыянальным тэатры. Паміж 1864 і 1879 гадамі Сігнэ ездзіла па Еўропе, выступала ў Стакгольме, Капенгагене, Парыжы, Варшаве, Жэневе, Мілане, Гельсінгфорсе і Осла. Яе выступы падвяргаліся крытыцы, паколькі яна надавала сваім гераіням вялікую незалежнасць, чым гэта дазвалялася опернымі традыцыямі.

Сігнэ Хэбэ вяла і педагагічную дзейнасць. У перыяд 1871—1925 яна выкладала спевы, у 1877 годзе адкрыла ўласную школу, дзе вучыла тэхніцы прамовы, спеву, пластыкі, з 1883 года працавала ў Dramatens elevskola (школа каралеўскага драматычнага тэатра), у 1886—1888 гадах выкладала ў Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі, а каля 1900 года — у Каралеўскім драматычным тэатры. Сярод яе вучняў былі Ён Фарсэль, Мацільда Юнгстэд, Караліна Эстберг.

Сігнэ Хэбэ памерла ў Стакгольме ў 1925 годзе ва ўзросце 87 гадоў. Пахаваная на Паўночных могілках Стакгольма.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Signe A G Hebbe — 1917.
  2. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se.
  3. Hebbe, SIGNE AMANDA GEORGINASvenska gravar. Праверана 8 чэрвеня 2017.
  4. 1 2 Signe Amanda Georgina Hebbe Праверана 30 жніўня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Ёнчэпінг
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя спевакі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі