wd wp Пошук:

Сяргей Фёдаравіч Галюн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галюн. Сяргей Фёдаравіч Галюн (1866, Санкт-Пецярбург — пасля 1917) — рэвалюцыянер, публіцыст , адзін з кіраўнікоў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі[1].

Біяграфія

У 1891 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу(руск.) бел.[1]. З канца 1891 г. урач у Гродзенскім ваенным шпіталі[1]. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку[1]. З 1892 г. член, з 1893 г. кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка[1]. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі»[1].

Арыштаваны 26 ліпеня 1894 г.; выключаны з ваеннага ведамства 18 кастрычніка 1895 г.; на 3 гады высланы ў Архангельскую губерню. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да верасня 1900 г. жыў за мяжой[1], паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 г. працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губернях. Пасля 1917 г. звесткі адсутнічаюць[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Галюн Сергей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта