У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галюн. Сяргей Фёдаравіч Галюн (1866, Санкт-Пецярбург — пасля 1917) — рэвалюцыянер, публіцыст , адзін з кіраўнікоў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі[1].
У 1891 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу(руск.) бел.[1]. З канца 1891 г. урач у Гродзенскім ваенным шпіталі[1]. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку[1]. З 1892 г. член, з 1893 г. кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка[1]. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі»[1].
Арыштаваны 26 ліпеня 1894 г.; выключаны з ваеннага ведамства 18 кастрычніка 1895 г.; на 3 гады высланы ў Архангельскую губерню. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да верасня 1900 г. жыў за мяжой[1], паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 г. працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губернях. Пасля 1917 г. звесткі адсутнічаюць[1].