wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Шапавал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапавал. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Шапавал (нар. 7 лютага 1990, Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца ісландскага клуба «Дальвік/Рэйнір».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова[3]. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».

«Ціраспаль»

У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба[4].

«Чарнаморац»

11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[5]. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка»[3]. 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе[6]. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.

«Тарпеда-БелАЗ»

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].

«Гомель»

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»[9]. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантракта[10].

«Лі Ман»

У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»[11].

«Дынама» Брэст

У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12].

Апошнія гады

У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі Украіны[13], аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergiy Shapoval // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Shapoval // FBref.com
  3. 1 2 Дебют Сергея Шаповала за «Черноморец»(руск.)  (недаступная спасылка). Ирпенский общественный портал (18 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  4. Сергей Шаповал: «В ФК „Тирасполь“ работали люди, которые делали всё, чтобы футболист думал только об игре»(руск.) . «Молдавский футбол» (13 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  5. Ещё два новичка «Черноморца»(руск.) . ФК «Черноморец» Одесса (11 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  6. Сергей Шаповал покидает «Черноморец»(руск.) . ФК «Черноморец» Одесса (7 снежня 2015). Праверана 7 снежня 2015.
  7. Украинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с “Торпедо-БелАЗ”. football.by.
  8. Сергей Шаповал покинул “Торпедо-БелАЗ”. football.by.
  9. Экс-жодинец Шаповал пополнил ряды “Гомеля”. football.by.
  10. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули “Гомель”. football.by.
  11. Экс-полузащитник “Гомеля” и “Торпедо-БелАЗ” продолжит карьеру в Гонконге. football.by.
  12. Юдчиц и Шаповал перешли в брестское «Динамо». by.tribuna.com
  13. Бывший полузащитник брестского “Динамо” перешел в украинский клуб. football.by.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Нараў Астралэнка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Палонія Лешна
Катэгорыя·Ігракі ФК Лі Ман
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Цярнопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Ціраспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Пэрэмога Дніпро
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Футбалісты паводле клубаў Ісландыі
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Львоў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафком Бравары
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса