У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапавал. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Шапавал (нар. 7 лютага 1990, Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца ісландскага клуба «Дальвік/Рэйнір».
Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова[3]. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».
У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба[4].
11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[5]. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка»[3]. 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе[6]. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»[9]. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантракта[10].
У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»[11].
У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12].
У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі Украіны[13], аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі.