wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Ражок

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Ражок (нар. 25 красавіка 1985, Рыпкы, Чарнігаўская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Джуніярс» (Шпыцькы).

Клубная кар’ера

Выхаванец школы горада Славуціч, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Пасля гуляў за розныя клубы Украіны, галоўным чынам у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Гуляў пераважна на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[3].

У студзені 2013 года вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад кіраваградскай «Зоркі»[4]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[5] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2015. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, таксама з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2015.

У пачатку 2016 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», але з-за траўмы не згуляў ніводнага матча. У ліпені 2016 года, аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў бабруйскі клуб і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[6], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[7]. Пачатак сезона 2017 прапусціў, у маі стаў з’яўляцца на полі, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[8].

У жніўні 2017 года стаў іграком «Гомеля»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся ў складзе дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[11]. У сезоне 2018 быў асноўным іграком каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў каманду[12].

У першай палове 2019 года выступаў за аматарскі клуб «Межыгір’я» з вёскі Наві Пэтрыўці ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці, пасля перабраўся ў «Джуніярс» (Шпыцькы).

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юнацкую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 у складзе моладзевай зборнай Украіны удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Нідэрландах.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergiy Rozhok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Rozhok // FBref.com
  3. Рожок покинул «Минск»(недаступная спасылка)
  4. Сергей Рожок пополнил состав «Звезды»
  5. На просмотре в “Белшине” находится Сергей Рожок
  6. Сергей Рожок официально стал игроком “Немана”
  7. Сергей Рожок подписал контракт с “Витебском”
  8. Сергей Рожок расстался в “Витебском”
  9. Сергей Рожок стал игроком “Гомеля”
  10. Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули “Гомель”
  11. Сергей Рожок стал игроком “Смолевичей”
  12. Поляков в “Урале”, Милунович в “Црвене”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка