Сяргей Уладзіміравіч Калішэ́віч[1] (15 верасня 1903, Драгічын — 8 снежня 1971) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін, кандыдат біялагічных навук (1941), дацэнт (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся ў мястэчку Драгічын Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Да 1934 года працаваў навуковым супрацоўнікам, асістэнтам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1934 года С. У. Калішэвіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Наблюдение над динамикой анатомической структуры и некоторыми цитологическими изменениями в процессе роста листа»[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года на пасадзе выконваючага абавязкі дацэнта кафедры, з 1947 года — дацэнт, у 1948—1952 гг. — дэкан біялагічнага факультэта БДУ, з 1960 года — загадчык кафедрай фізіялогіі і біяхіміі раслін.
С. С. Калішэвічу належаць навуковы працы пытаннях марфалогіі і анатоміі пластыднага апарату раслін і накапленні ў іх пігментаў, па структуры і развіцці ў антагенезе фотасінтэзуючага апарату раслін, даследаванні па барацьбе з паляганнем сельскагаспадарчых культур і па мікраскапіі. Займаўся вывучэннем развіцця збожжавых культур на тарфяных глебах.
Быў членам Рускага батанічнага таварыства[3]. Неаднаразова абіраўся старшынёй і членам камісій па выбарах, уваходзіў у склад прэзідыума Саюза вышэйшай школы, партыйных камітэтаў біялагічнага факультэта і ўніверсітэта[2].
Асноўныя працы: