wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Смірноў і Сяргей Смірноў. Сяргей Сяргеевіч Смірно́ў[3] (руск.: Сергей Сергеевич Смирнов; 16 верасня 1895 — 20 жніўня 1947) — савецкі геолаг, мінералог, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1939 года).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Іванава-Вазнясенск Уладзімірскай губерні. У 1919 годзе скончыў Петраградскі горны інстытут. Застаўся працаваць у ім спачатку асістэнтам пры кафедры мінералогіі. З 1935 года прафесар, у 1933—1937 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1929—1941 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Геалагічным камітэце (Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце). З 1945 года загадчык аддзела Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па мінералогіі рудных радовішчаў, праблемах пародаўтварэння. Распрацаваў вучэнне аб занальнасці гідратэгмальнага абруднення і яго сувязі з магматызмам. Стварыў металагенічны кірунак даследаванняў у вучэнні аб карысных выкапнях. Займаўся даследаваннем рудных радовішчаў Урала (1921—1922), Забайкалля (1923—1933), Далёкага Усходу і Паўночна-Усходу СССР (1934—1947). Адкрыў і апісаў шэраг радовішчаў руд жалеза, каляровых і рэдкіх металаў[4].

Старшыня Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (1945). Ганаровы член Французскага мінералагічнага таварыства (1947).

Сярод апублікаваных прац С. С. Смірнова

Ушанаванне памяці

У гонар С. С. Смірнова названыя гара на паўвостраве Таймыр, ледавік у хрыбце Чэрскага і ледніковы комплекс на востраве Бальшавік архіпелага Паўночная Зямля, пасёлак і радовішча алавяна-пооліметалічных руд у Прыморскім краі, мінерал смірнаўскіт[4]. У 1949 годзе Акадэміяй навук СССР заснавана прэмія імя С. С. Смірнова.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20180926205900/http://scirus.benran.ru/higeo/view-record.php?tbl=pub&id=723
  2. 1 2 Смирнов Сергей Сергеевич (геолог) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн, 2002
  4. 1 2 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геолагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаве (Расія)
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе