У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альшэўскі. Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі (15 мая 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», палітвязень, затрыманы і абвінавачаны ў час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Быў затрыманы 22 снежня 2020 года ў сядзібе «Press Club Belarus». У загараднай яго хаце прайшоў ператрус, па выніках якога былі забраны ўсе ноўтбукі ды банкаўскія карты.
Пасля затрымання Сяргея Альшэўскага даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Спачатку змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 31 снежня 2020 года стала вядома, што ямму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[1][2].
13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр ды інш.) Сяргей Альшэўскі разам з іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зняволеным[3].
19 жніўня Сяргей Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю паводле памілавання[4].