wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альшэўскі. Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі (15 мая 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», палітвязень, затрыманы і абвінавачаны ў час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Пераслед

Быў затрыманы 22 снежня 2020 года ў сядзібе «Press Club Belarus». У загараднай яго хаце прайшоў ператрус, па выніках якога былі забраны ўсе ноўтбукі ды банкаўскія карты.

Пасля затрымання Сяргея Альшэўскага даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Спачатку змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 31 снежня 2020 года стала вядома, што ямму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[1][2].

13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр ды інш.) Сяргей Альшэўскі разам з іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зняволеным[3].

19 жніўня Сяргей Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю паводле памілавання[4].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-alszeuski
  2. https://www.svaboda.org/a/31116945.html
  3. Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі(бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  4. facebook.com/pressclubbelarus
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»