wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Занько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Занько. Сяргей Мікалаевіч Занько (нар. 2 чэрвеня 1957, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрачакушэр-гінеколаг і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Доктар медыцынскіх навук (1998). Прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія»; аспірантуру на кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Старшыня спецыялізаванага савета па абароне дысертацый пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», галоўны рэдактар рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Ахова мацярынства і дзяцінства», старшыня Беларускага медыцынскага грамадскага аб’яднання «Рэпрадуктыўнае здароўе».

Удастоены званняў «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» (2000, 2003), «Чалавек года Віцебшчыны» (2013).

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, знакам «Выдатнік аховы здароўя».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. http://www.house.gov.by/by/deputies-by/view/zanko-sjargej-665/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акушэры СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гінеколагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных