wd wp Пошук:

Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяжэвіч. Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч (1 снежня 1939, в. Альхавец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 2014) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1963 годзе. З 1966 года — старшы інжынер, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны інжынер праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1976 года. Пражываў у г. Магілёў.

Творчасць

Асноўныя працы: жылыя пасёлкі Вараніно Быхаўскага (1969), Вільчыцы саўгаса-камбіната «Узыход» Магілёўскага (1972), Вішоў калгаса «Радзіма» Бялыніцкага (1977) раёнаў, машынна-трактарны двор у калгасе імя Кірава Шклоўскага раёна (1978), комплекс па гадоўлі цялятак у саўгасе «Усход» Быхаўскага раёна (1979).

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1978, 1980).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе