wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Каламоец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каламоец. Сяргей Віктаравіч Каламоец (нар. 11 жніўня 1989, Жодзіна, Мінская вобласць[1]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Біяграфія

У 20022005 гадах вучыўся ў Гродзенскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Нёман», першы трэнер — Іванна Міхайлаўна Храмава. У 20052009 гадах навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнер — Міхаіл Анатолевіч Попел. З 2009 года спартсмен Віцебскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Скончыў у 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. 26 чэрвеня 2015 года выканаў нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 г. на спаборніцтвах у памяць Р. І. Кліма ў горадзе Мінску, з вынікам 77.43 м.

Зараз праходзіць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Асабістае жыццё

Пражывае ў Гродне і Віцебску. Жанаты, дзяцей не мае.

Дасягненні

Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,17 м[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 6 месца ў кіданні молата з вынікам 74,65 м[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 9 месца ў кіданні молата з вынікам 74,22 м[2].

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2008Чэмпіянат свету сярод юніёраў Быдгашч5 месцакіданне молата74,22
2009Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Каўнас11 месцакіданне молата65,62
2011Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Сафія1 месца[3]кіданне молата72,94
2011Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Острава6 месцакіданне молата71,84
2011Універсіяда Шэньчжэнь4 месцакіданне молата72,23
2012Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Бар2 месцакіданне молата75,15
2013Універсіяда Казань6 месцакіданне молата74,18
2014Чэмпіянат Еўропы Цюрых18 месцакіданне молата72,14
2015Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Лейрыя7 месцакіданне молата70,71
2015Універсіяда Кванджу 3 месцакіданне молата74,68
2016Кубак Еўропы па кіданнях Арад 2 месцакіданне молата75,17

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра
  2. 1 2 3 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  3. сярод моладзі да 23 гадоў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кідальнікі молата Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне