wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Вадзяновіч (нар. 2 мая 1995) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у івацэвіцкай ДЮСШ, вучыўся ў футбольным класе мінскага сувораўскага вучылішча. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 11 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (1:2). У сезоне 2015 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе ў чэмпіянаце толькі тры разы выйшаў на замену.

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», дзе стаў асноўным іграком, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2017 гуляў за бабруйскую каманду ў другім дывізіёне.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У сакавіку 2019 года падоўжыў пагадненне з пінскім клубам[4]. З цягам часу ў пінскім клубе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы.

У лютым 2020 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Хваляй»[5]. У 2020—2021 гадах працягваў гуляць пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам яшчэ на год[6].

Міжнародная кар’ера

У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБелшына90
2013дубльБелшына203
2014Д1Белшына80
2015Д1Белшына30
2016 (1)Д1Дынама50
2016 (2)Д1Белшына140
2017Д2Белшына190
2018Д2Хваля232
2019Д2Хваля220
2020Д2Хваля230
2021Д2Хваля231

Зноскі

  1. Sergey Vodyanovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  3. В “Волне” пополнение Архівавана 18 сакавіка 2019.
  4. Водянович и Невдах продлили контракты с “Волной”
  5. Сергей Водянович остаётся в «Волне»
  6. Градобоев и Водянович продлили контракты с “Волной”, Трояков покинул пинский клуб
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных