wd wp Пошук:

Сяргей Васілевіч Гайдукевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдукевіч. Сярге́й Васі́левіч Гайдуке́віч (нар. 8 верасня 1954, Мінск, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (19952019). Палкоўнік.

Біяграфія

У 1976 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. У 19761991 гадах займаў камандныя пасады — ад камандзіра часці да намесніка камандуючага арміяй проціпаветранай абароны. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (19821983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (19911992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны ваеннаслужачых (19921994). У 1991 г. скончыў Ваенную камандную акадэмію проціпаветранай абароны. У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута.

У кароткі тэрмін стварыў Народны рух Беларусі (1991—1994) і Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі. З 1994 г. — член ЛДПБ, якую ўзначальваў з 1995 па 2019 гады. Двойчы безвынікова ініцыяваў рэферэндум з пытаннем «Ці згодны Вы на ўтварэнне Канфедэрацыі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй?» (ліпень і кастрычнік 1998).

У жніўні 1999 г. падпісаў платформу апазіцыйных сіл на перамовах з уладамі пры пасярэдніцтве АБСЕ. Удзельнічаў у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 (вынікі не былі агучаны), прэзідэнцкіх выбарах 2001 (паводле афіцыйных даных набраў 2,48 % галасоў) і 2006 (набраў 3,5 %), аднак не быў абраны. Падчас выбарчай кампаніі 2001 г. БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.

На парламенцкіх выбарах 2004 быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 99. Член Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Са жніўня 2006 па верасень 2007 — спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па ўзаемадзеянні з еўраструктурамі і парламентамі.

30 сакавіка 2010 г. аб’явіў аб стварэнні перадвыбарчага блоку «Новая Беларусь — Адзінства», устаноўчы з’езд якога павінен быў прайсці пры канцы вясны — у пачатку лета 2010 г.[1]

Сям’я

Жанаты, мае дачку і дваіх сыноў:[2].

Творчасць

У 2013 г. быў выдадзены зборнік вершаў на рускай мове пад назвай «Маё жыццё — Беларусь».

Творы

Узнагароды

Зноскі

  1. Гайдукевіч стварае блёк «Новая Беларусь — Адзінства» // Радыё Свабода
  2. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2001)
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2006)
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2015)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»