У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдукевіч. Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 26 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык. Член Вышэйшага савета ЛДП, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.
У 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска(бел. (тар.)) бел., старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ Партызанскага РУУС г. Мінска(бел. (тар.)) бел., начальнікам АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска(бел. (тар.)) бел., першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.
У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Удзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі.
Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»[1]. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі[2].
У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць[3].
У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі[4][5].
Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[6]. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў[7].
4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам[8]. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа[9].
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[10]. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»[11]. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18].