wd wp Пошук:

Сяргей Іосіфавіч Навумчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумчык. Сяргей Навумчык (нарадзіўся 15 снежня 1961) — беларускі журналіст і палітык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, служыў у войску. Удзельнічаў у самвыдатаўскім друку.

Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці (1988).

У 19901996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ, член Канстытуцыйнай Камісіі і парламенцкай Камісіі ў пытаннях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых і іншых адказных асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет».

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 г.

Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), сааўтар праекту Пастановы ВС Вб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў.

Сяргей Навумчык сярод дэпутатаў апазіцыі БНФ, якія абвясцілі галадоўку пратэсту, 11 красавіка 1995 года

11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную мову і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і збітыя спецпадраздзяленнем КДБ і спецназам.

13-14 красавіка 1995 года прадстаўляў у Канстытуцыйным Судзе пазіцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ.

У 1996 годзе вымушаны пакінуць Беларусь. Паводле некаторых крыніц, камандуючы памежнымі войскамі Рэспублікі Беларусь выдаў распараджэнне памежнікам затрымаць яго ў выпадку ўезду на тэрыторыю Беларусі[1]. У жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2006) за кнігу «Сем гадоў Адраджэння, альбо фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)».

Намеснік старшыні Рады БНР (ад 1997). На «Радыё Свабода» ад 1990 года.

Даследчыцкая дзейнасць, публіцыстыка

Аўтар шэрагу кніг, прысвечаных найноўшай гісторыі Беларусі, падзеям, удзельнікам якіх давялося быць яму ў якасці дэпутата апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. «Дзевяноста першы» (2013) — кніга пра тое, як дзякуючы спрыяльным абставінам і насуперак абставінам неспрыяльным у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай. У кнізе «Дзевяноста чацьверты» (2015) аўтар апісвае першыя прэзідэнцкія выбары ці «як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры». «Дзевяноста пяты» (2015) — трэцяя кніга цыклу, у ёй увага чытача канцэнтруецца на галоўнай (паводле аўтара) падзеі — рэфэрэндуме 1995 года. Сяргей Навумчык разглядае «Дзевяноста другі» (2017), калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, як год пачатку драмы беларускай дэмакратыі[2].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Газета «Свабода», 12 мая 1996 года
  2. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах