wd wp Пошук:

Сяргей Аляксеевіч Кім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кім.

Сяргей Аляксеевіч Кім (10 сакавіка 1937, с. Каручхоз, Шмакаўскі раён, Прыморскі край, Расія — 24 кастрычніка 2021) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1976).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага спажывання», 1959), Усесаюзны завочны інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1965).

Працаваў у камбінаце «Искож» (г. Нальчык), Кабардзіна-Балкарскім Саўнаргасе, Маскоўскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1966, асістэнт кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання вытворчасці), Іркуцкім інстытуце народнай гаспадаркі (1966—1973, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі машынабудавання, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1974—1990, загадчык кафедры галіновых эканомік), Расійскай інжынернай акадэміі менеджменту і аграбізнесу (1992—2004, загадчык кафедры эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце, кансультант), Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (2004—2007, прафесар кафедры прадпрымальніцтва, кіравання і маркетынгу), Маскоўскім гарадскім універсітэце кіравання Урада Масквы (2007—2011, прафесар кафедры менеджменту), Маскоўскім рэгіянальным сацыяльна-эканамічным інстытуце (2002—2017, загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу, кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання).

Памёр 24 кастрычніка 2021 года ў г. Мыцішчы, Маскоўская вобласць.

Навуковыя інтарэсы: праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытворчасці.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Эканамісты Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дружбы (Манголія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»