wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Карніленка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Аляксандравіч Карніленка (нар. 14 чэрвеня 1983, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам самарскіх «Крылаў Саветаў».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».

Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў куплены санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў вышэйшым англійскім дывізіёне.

У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года[3].

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера[5]. У жніўні 2020 года перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[6].

У лютым 2021 года быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у Першынстве ФНЛ, каб згуляць свой развітальны матч. 8 мая 2021 года выйшаў на замену на 82-й хвіліне матча з «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0[7].

Міжнародная кар’ера

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Kornilenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Kornilenko // FBref.com
  3. Сергей Корниленко переходит в самарские «Крылья Советов» (руск.)  «Прессбол», 25 жніўня 2011
  4. Футбол. Сергей Корниленко завершил карьеру футболиста (руск.)  «Прессбол», 10 ліпеня 2019
  5. Корниленко вошел в тренерский штаб «Крыльев Советов» (руск.)
  6. Корниленко стал спортивным директором “Крыльев Советов” (руск.)
  7. ФНЛ. Сергей Корниленко, который не играл два года, вышел на 82-й минуте прощального матча и забил гол “Краснодару-2” (руск.) . Прессбол. Праверана 8 мая 2021.
  8. Сергей Корниленко завершил карьеру в сборной Беларуси (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Блэкпул
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск