wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Гусачэнка

Сярге́й Аляксандравіч Гусачэ́нка (нар. 5 лістапада 1983, Мінск, БССР, СССР[2]) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі, тэлевядучы, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Падчас вучобы стажыраваўся ў Швецыі[3], супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, у тым ліку з «Нашай Нівай»[4].

З 2005 года працаваў рэдактарам агенцтва тэленавін(руск.) бел. Белтэлерадыёкампаніі. У 2007—2013 гадах працаваў спецыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам, з 2013 года — загадчыкам аддзела палітычных аглядальнікаў, з 2015 года — намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі, з 2017 года — дырэктарам галоўнай дырэкцыі агенцтва тэленавін(руск.) бел.[5].

З 2018 года — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі[4].

Прапагандысцкая дзейнасць

Займаў пасаду намесніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствамі.

Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненнем праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[6][7][8], ачарненнем беларускай дыяспары[9][10], ачарненнем украінскага Еўрамайдана 2013—2014 гадоў[4] і антыўкраінскай прапагандай[10], распаўсюдам ілжывай інфармацыі пра дзейнасць пасольства Швецыі ў Беларусі на чале з паслом Стэфанам Эрыксанам[4].

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Гусачэнка «на пасадзе намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дзяржаўнага тэлебачання, аўтара і вядучага штотыднёвага прапагандысцкага тэлешоу „Галоўны эфір“ ахвотна даваў беларускай грамадскасці ілжывую інфармацыю пра вынікі выбараў, пратэстаў і рэпрэсій, якія здзяйсняюцца дзяржаўнымі ўладамі. Ён нясе непасрэдную адказнасць за тое, як дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляе інфармацыю пра сітуацыю ў краіне, аказваючы падтрымку ўладам, у тым ліку Лукашэнку»[2]. 6 ліпеня да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11]. 7 ліпеня 2021 года Гусачэнка трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[12][13], а 2 снежня — і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[14].

Асабістае жыццё

Жонка — Вольга Макей, палітычная аглядальніца БТ[15]. Аляксандр Лукашэнка падараваў на вяселле Гусачэнкі і Макей мех бульбы[16].

Зноскі

  1. Найлепшыя тэлевядучыя краіны — Хрусталёў і дачка РадзьковаНаша Ніва, 12.05.2017
  2. 1 2 COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза(англ.) бел., 21.06.2021
  3. Беларускі інтарэс у Швэцыі: СМІ — Радыё Свабода, 17.08.2012
  4. 1 2 3 4 Сябар Эйсмантаў пайшоў на павышэнне, у Акадэміі кіравання фізік замяніў камуніста: пяць фактаў аб пяці прызначэнцах — Наша Ніва, 22.05.2018
  5. Біяграфія на афіцыйным сайце БТРК Архівавана 6 лютага 2022.
  6. БТ пра «паханоў, браткоў, хайп, жыцьцё па законе, а не па паняцьцях» — Радыё Свабода, 31.05.2020
  7. «Ёсць такая прафесія — ілгаць штовечар»: на старонцы дыктара БТ з’явіліся крытычныя допісы — Наша Ніва, 10.02.2016
  8. БТ сьцьвярджае, што Міністэрства фінансаў ЗША адыграла ролю ў выкрыцьці «справы „Белгазпрамбанку“» — Радыё Свабода, 22.06.2020
  9. Понятная политика. Выпуск 55. Как диаспоры продают Беларусь. «Прекрасное» далёко(недаступная спасылка) — Беларусь 1, 22.03.2021
  10. 1 2 Понятная политика. Выпуск 59. Белорусские диаспоры. Продолжение. Атака на своих Архівавана 24 красавіка 2021. — БТ, 19.04.2021
  11. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  12. Shields, Michael Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  13. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  14. Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  15. Ольга Макей и Сергей Гусаченко — вместе в эфире и в жизни — СБ. Беларусь сегодня, 10.05.2019
  16. Лукашэнка падарыў вядучым БТ на вяселле мех бульбы ФОТАФАКТ — Наша Ніва, 29.08.2017
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай