wd wp Пошук:

Сяргей Алегавіч Дарафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарафееў.

Сяргей Алегавіч Дарафееў (нар. 19 мая 1980, Мінск) — беларускі тэлежурналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 мая 1980 года[1] ў Мінску.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2].

Тэле- і радыёжурналістыцы вучыўся за мяжой, выйграў грант Дзярждэпартамента ЗША - стажыраваўся ў СМІ Чыкага [2].

Працаваў на радыё «Мір», «Альфа Радыё» і «Юністар».

Сваю кар’еру на АНТ пачаў з пасады рэдактара і вядучага праграмы «Наша раніца» (руск.: “Наше утро”) Да 2010 г. кіраўнік і вядучы ток-шоу «Выбар», праграмы «Выбар+», дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання на тэлеканале АНТ (Беларусь)[3].

У 2010 г. - пераможца Шостага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня” у намінацыі “Лепшы вядучы грамадска-палітычнай (публіцыстычнай) праграмы”. У тым жа годзе чытачы «Камсамолкі» прызналі Дарафеева лепшым беларускім тэлевядучым, а ў 2011 г. аддалі яму тытул секс-сімвала Беларусі[4]. У маі 2011 г. Сяргею Дарафееву прысудзілі спецыяльны прыз «Медыяперсона» як персоне, за якую прагаласавала самая вялікая колькасць журналістаў[5].

У снежні 2010 г. быў адхілены ад эфіру па палітычным матывам [6], у сакавіку 2011 г. быў звольнены з каналу АНТ[7].

Працуе на «5 канале» (Кіеў). Вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым», а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня». У 2012 г. атрымаў прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв’юер»[8].

Пасля Сяргей Дарафееў папрацаваў на «Радыё Свабода», жыў у Празе. Але праз 3,5 года звольніўся. У 2018 годзе Сяргей Дарафееў вярнуўся ў Кіеў[9].

Нататкі

Зноскі

  1. Online-канфэрэнцыя з Сяргеем Дарафеевым Архівавана 23 снежня 2010.
  2. 1 2 Сяргей Дарафееў Архівавана 28 жніўня 2011.
  3. Дарафееў Сяргей Алегавіч Архівавана 13 красавіка 2014.
  4. Тэлевядучы больш не працуе на АНТ, але пакідаць прафесію не збіраецца(недаступная спасылка) Камсамольская праўда
  5. Сяргей Дарафееў атрымаў прыз “Медыяперсона”
  6. interfax.by Дарафеева не звольнілі, а «Выбар» пайшоу на навагоднія вакацыі - АНТ Архівавана 15 сакавіка 2012.
  7. tut.by Тэлежурналіста Сяргея Дарафеева звольнілі з АНТ Архівавана 29 красавіка 2011.
  8. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў(бел.) . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  9. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Агульнанацыянальнае тэлебачанне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»