wd wp Пошук:

Сяргей Іосіфавіч Пеўны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пеўны. Сяргей Іосіфавіч Пеўны (26 чэрвеня 1928, с. Агульці, Валкыўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР — 9 студзеня 2010) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000).

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19531955 гадах працаваў архітэктарам Севастопальскай архітэктурна-праектнай канторы «Гарпраект»; у 19551957 гадах інжынерам «Ваенмарпраекта-30»; у 19571958 гадах інжынерам праектнага аддзела Усесаюзнага НДІ вогнеўпораў у Харкаве; у 19581962 гадах старэйшым інжынерам у праектным інстытуце «Дзіпракокс». З 1962 па 2001 працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» на пасадзе галоўнага архітэктара. У 2001 годзе выйшаў на пенсію[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года[2].

Памёр 9 студзеня 2010 года[1].

Творчасць

За час працы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» Пеўным запраектавана больш як 100 будынкаў і збудаванняў, рэалізавана звыш 90 праектаў. Сярод іх — галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны па вул. Савецкай, 104; навучальна-лабараторны корпус фізічнага факультэта ГДУ; вылічальны цэнтр абласных меліярацыйных арганізацый «Палессевадбуда» па вул. Савецкай, 126 (1981); міжгаліновы цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі па пр. Леніна, 2; шырокафарматны кінатэатр імя М. І. Калініна (рэканструкцыя) па вул. Камунараў, 4 (19631975); адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» па вул. Федзюнінскага, 17; праектны інстытут «Дзіпражыўмаш» па пр. Леніна, 10; галоўны корпус Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога па пр. Кастрычніка, 48 (1973)[1]; будынак Дзіпрасельмаша (1974), комплексы інтэрнатаў па вул. Савецкай (1973, 1977), 5-, 12-павярховыя дамы па прасп. Леніна (1980)[2], будынак Прыёрбанка па вул. Чырвонаармейскай, 3а[1].

Узнагароды

Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000). За 39 гадоў працы 38 разоў заахвочваўся падзякамі, Ганаровымі граматамі, дыпломамі. Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За працоўнае адрозненне» (1975), «Ветэран працы» (1985); Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР (1978), Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Саюза архітэктараў БССР (1975, 1985), Беларускай акадэміі архітэктуры (2003).

Памяць

30 красавіка 2012 года на будынку інстытута «Гомельграмадзянпраект» па вул. Ірынінскай, 6 устаноўлена ў яго гонар ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 В Гомеле открыта мемориальная доска С. И. Певному
  2. 1 2 Певный Сергей Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў