wd wp Пошук:

Будынак Дзіпражыўмаша

Будынак Дзіпражыўмаша — будынак у цэнтры Гомеля, размешчаны на рагу пр. Леніна і вул. Інтэрнацыянальнай. Пабудаваны ў 1974 г. (арх. С. Пеўны) для Дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці.

Архітэктура

Складаецца з вышыннага адзінаццаціпавярховага корпуса і прамавугольнай ў плане канферэнц-залы, пастаўленых на двухпавярховы стылабат. Кампазіцыя будынка заснавана на кантрасце вышыннага корпуса і прадаўгаватага аб’ёму стылабата. Галоўны ўваход размешчаны ў глыбіні 1-га паверха стылабата, яго 2-і паверх мае суцэльнае зашкленне фасадаў. Падоўжаную кампазіцыю ўзмацняюць гарызанталыныя цягі парапетаў. Вырашэнне вышыннага корпуса заснавана на спалучэнні вертыкальных алюмініевых цяг з гарызантальнымі міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады аб’ёмаў апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, лабрадарытам, стэмалітам, канферэнц-зала дэкарыравана рэльефнай кампазіцыяй (скульптар Дз. Паноў). Планіроўка калідорная з ліфтавымі холамі ў цэнтры. У вышынным корпусе размешчаны службовыя памяшканні, у стылабаце — вестыбюль, сталовая, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні.

Рэльефная кампазіцыя на будынку

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1974 год у Гомелі
Катэгорыя·Праспект Леніна (Гомель)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сяргея Пеўнага
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96