Валкыўскі раён[1] (укр.: Валківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Валкы[1] (укр.: Валки).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 32291 чалавек, плошча — 1010,5 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 97 сёлаў.