wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Усенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усенка. Сяргей Іванавіч Усенка (нар. 11 жніўня 1943, г. Паўлава-на-Ацэ[1], РСФСР — 11 верасня 2011, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава[2], у 1968 годзе Уральскі філіял Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура». Архітэктар Уральскага завода цяжкага машынабудавання у г. Свярдлоўску. У 1969 годзе запрошаны архітэктарам у праектны інстытут «Мінскпраект», кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, кіраўнік майстэрні ў Белжылпраекце, з 1981[1] года — галоўны архітэктар Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута гарадской гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1985 года кіраўнік творчай майстэрні ў ДПІ «Мінскпраект», з 1990 года галоўны архітэктар жыллёвага будаўніцтва. У 2006 адкрыў сваю творчую майстэрню[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак філіяла Лендзіпрамясамалпрама па вул. В. Харужай, рэканструкцыя цэнтральнага сквера, матэля, паштамта, корпуса гасцініцы «Мінск», дрэваапрацовачны камбінат у Барысаве (1980)[1], актыўна браў удзел у распрацоўцы рэстаўрацыі і рэканструкцыі Траецкага прадмесця г. Мінска (19701983), быў адным з яго ініцыятараў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Усенко Сергей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 Усенко Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага архітэктурна-мастацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта