wd wp Пошук:

Белжылпраект

«Белжылпраект»  — праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчаецца ў будынку па Кальварыйскай вуліцы, 17.

Гісторыя

Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР[2] створаны пастановай Савета Міністраў БССР № 327 ад 16.10.1973 г. Вытворчую дзейнасць пачаў з 1 студзеня 1974 г. Прадпрыемства каля двух дзясяткаў гадоў узначальваў Дзівакоў[3].

З’яўляўся галаўной праектнай арганізацыяй у рэспубліцы па капітальным рамонце аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння. Асноўным кірункам працы была распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі для капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].

У 1983 годзе ўсе падраздзяленні і майстэрні, якія размяшчаліся ў розных кутках горада пераехалі ў запраектаваны інстытутам новы будынак па вул. Апанскага, 17 (цяпер Кальварыйская)[3].

Зноскі

  1. https://belzilprojekt.com/
  2. 1 2 «Белжилпроект» // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  3. 1 2 История предприятия

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Кальварыйская вуліца
Катэгорыя·1973 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Мінска