wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Мосін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мосін.

Сяргей Іванавіч Мо́сін (руск.: Сергей Иванович Мосин; 2 (14) красавіка 1879 — 26 студзеня (8 лютага) 1902, Сестрарэцк) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі, генерал-маёр рускай арміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1849 у сяле Рамонь Варонежскай губерні ў сям’і адстаўнога падпаручніка, выхадца з самых нізоў рускага сялянства, які меў за плечамі ўсяго школу кантаністаў, а таксама многія гады бездакорнай службы — Івана Ігнацевіча Мосіна (1810—1890) і мясцовай сялянкі — Феактысты Васялеўны, якая памерла ў 1852 годзе пры родах другога сына — Мітрафана.

Вучыўся ў Тамбоўскім, а потым у Варонежскім кадэцкім корпусе (пераўтвораным у1865 годзе ў Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію); потым у 1867—1870 гадах навучаўся ў Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы. Пасля паспяховага заканчэння вучылішча 21 ліпеня 1970 года быў праведзены ў чын падпаручніка і адбыў да месца службы ў Царскае Сяло. У 1872 годзе зачыслены ў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, падчас праходжання вучобы быў праведзены ў чын паручніка ў 1872 годзе, капітана па палявой коннай арылерыі ў 1874 годзе. У 1875 годзе скончыў акадэмію з залатым медалём і быў накіраваны на Тульскі зброевы завод.

У 1875 годзе назначаны на пасаду памочніка начальніка майстэрні, у 1876 годзе — на пасаду начальніка прыборна-штыкавай майстэрні, у 1877 годзе — начальнікам замочнай майстэрні, у 1880 годзе — начальнікам інструментарнай майстэрні, у 1889 годзе — выконваючым пасаду старшыні прыёмнай камісіі Тульскага зброевага завода. У 1894 годзе пераведзены начальнікам Сестрарэцкага зброевага завода[1].

У 1887 годзе распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе. Вяршыня канструктарскага дасягнення — створаная ў 1890 годзе 7,62-мм вінтоўка, якая ў 1891 годзе была прынята на ўзбраенне рускай арміі з найменнем. У 1894—1902 гадах начальнік Сестрарэцкага зброевага завода. У 1958 годзе ў Туле ўсталяваны помнік Мосіну.

Узнагароды

Зноскі

  1. Список генералитету по старшинству по 1-е мая 1901 г. Спб, 1901. С.996.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Генерал-маёры (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Начальнікі (камандзіры) абаронных прадпрыемстваў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Высакароднай Бухары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рамоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Сестрарэцкіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Сестрарэцку
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названа прэмія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Канструктары стралковай зброі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам «Святы Аляксандр» 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі