wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Крыжэвіч

Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 17 лютага 1952, Крычаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.

Біяграфія

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйнапалітычная адукацыя), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст, эканаміст).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў інспектарам дзяржаўных даходаў фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Працаваў інжынерам вытворчага аддзела, старшым эканамістам, старшым інжынерам, начальнікам вытворча-планавага аддзела будаўнічых арганізацый аб’яднання «Белсельбуд». Быў лектарам, інструктарам арганізацыйнага аддзела Крычаўскага гаркама КПБ. Займаў пасады старшыні планавай камісіі, намесніка старшыні выканаўчага камітэта Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, намесніка старшыні Крычаўскага гарвыканкама, намесніка старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама, старшыні Клічаўскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага