У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархімовіч. Сямён Пятровіч Пархімовіч (25 сакавіка 1912, в. Валасач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 1998) — заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935).
Працаваў аграномам МТС у г.п. Рудзенск Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. З 1944 года у Глыбоцкім райкаме КПБ, сакратар Полацкага абкама КПБ. З 1955 года ў Ашмянах. У 1956—1972 гадах дырэктар ПТВ № 192.
У 1970 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), іншымі ўзнагародамі.