wd wp Пошук:

Сямён Лазаравіч Вілюга

Сямён Лазаравіч Вілюга (14 ліпеня 1891, в. Усцярхі, Глускі раён — 7 студзеня 1961) — адзін з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1917 года. У 1917 годзе ў войску вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат, член палкавога камітэта. У час Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсталёўваў Савецкую ўладу ў Глускай і Ляскавіцкай воласцях Бабруйскага павета. У студзені — лютым 1918 года арганізоўваў атрады Чырвонай гвардыі для барацьбы з корпусам(руск.) бел. Доўбар-Мусніцкага[1].

У 1919 годзе старшыня Глускага рэўкама, начальнік партызанскіх атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім павеце, узначаліў асобы батальён імя Бабруйскага рэўкама. З мая 1920 года ўпаўнаважаны РВС Заходняга фронту па дэзарганізацыі тылу польскага войска. У 1924—1956 гадах на гаспадарчай працы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вилюга Семён Лазаревич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глускім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі