У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трызна.
Сямён Іванавіч Трызна (30 красавіка 1890, Мазыр — 12 чэрвеня 1968) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963).
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1916). У 1924—1931 гг. дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—1941 гг. загадчык аддзела ў НДІ балотнай гаспадаркі. У 1945—1965 гг. у Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.
С. І. Трызне належаць навуковыя працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты. Сярод апублікаваных прац: