wd wp Пошук:

Сядзіба з Агароднікаў

Сядзіба з в. Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці пачатку XX стагоддзя[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя

У хаце жыла сям’я Савановічаў — Васіль Аляксеевіч (18891963), яго жонка Франя Паўлаўна (19001988) і пяцёра дзяцей. Хату пабудаваў першы цесць Васіля Аляксеевіча — Максім. Савановічы да гэтага часу жывуць у Агародніках Падзерскіх (на Случчыне ёсць яшчэ Іванаўскія Агароднікі і Цараўскія Агароднікі)[2].

Архітэктура

Сядзібны комплекс складаецца з пагоннага двара: хата — сені — клець — паветка — прыістопка — істопка[1], і ілюстрыруе працэс яго далейшага развіцця[2].

Хата — зрубная пабудова, рубленая з бруса ў просты вугал з астаткам. Столь дашчаная, падлога земляная, падмурак штандарны[1]. Экспазіцыя традыцыйнага інтэр’ера хаты прысвечана тэме прадзіва і ткацтва, сенцы — дрэваапрацоўчым рамёствам[2].

Сені — памяшканне, утворанае дзвюма сценкамі з кругляка, закінутага ў шулы. Столь суцэльная, дашчаная. Падлога земляная[1].

Клець — зрубная пабудова, рубленая з бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Перакрыцце скляпеністае з закотам. Закот пакладзены не суцэльным накатам, а з прамежкамі. Столь па папярочных бэльках. Дах на козлах. Падлога з дошак[1].

Паветка ўтворана тарцовымі сценамі сенечак і клеці і сценкай, закінутай у шулы паміж імі. Дах двухсхільны. Прагон страхі абапіраецца на сценку клеці, з другога боку на саху[1].

Прыістопка — трысцен, прыбудаваны да істопкі праз шулы. Рублены з кругляка, вугал просты з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Падмурак мураваны[1].

Істопка зрублена з круглых бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Справа ад уваходу маецца ачаг з камянёў для ацяплення. Падмурак мураваны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 1 2 3 ХАТА З ВЁСКІ АГАРОДНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пагонныя двары Беларусі
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Катэгорыя·З’явіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Агароднікі (Казловіцкі сельсавет)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Слуцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі