wd wp Пошук:

Сымон Зак

Сымон Зак (польск.: Szymon Żak; каля 1507, Прашовіцы, Польскае Каралеўства — каля 1591, Бохня, Рэч Паспалітая) — кальвінісцкі пастар, дзеяч Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Малай Польшчы, багаслоўскі пісьменнік, паэт і адзін з аўтараў перакладу Брэсцкай Бібліі.

Біяграфія

Сымон нарадзіўся ў сям’і мешчаніна Марціна Зака. Правёў сваё дзяцінства ў Прашовіцах. У 15231526 гадах навучаўся ў Акадэміі ў Кракаве, праз тры гады атрымаў ступень бакалаўра. Ступень магістра была атрымана ім у 1531 годзе, пазней быў святаром. Пасля сканчэння навучання кіраваў школай у Вавеле і займаў пасаду кантара кафедральнай школы Кракава. Сымон быў адным з найбольш выбітных гуманістаў, свабодна валодаў лацінскай, грэчаскай мовамі і іўрытам. Увосень 1535 года паказаў сябе прыхільнікам кальвінізму. Праз нейкі час Зак пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае да Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе прымкнуў да кальвінскай суполкі.

У 15401548 гадах ён быў галоўным міністрам у Крыжановічах побач Бохняй. Прыкладна ў 1549 годзе ён ажаніўся з Кацярынай Прэклятоўнай, якая нарадзіла яму дзвюх дачок. У Берасці займаў пасаду міністра.

Не зважаючы на тое, што Сымон Зак быў супярэчлівай постаццю, бо меў рэпутацыю разбуральніка каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, ён карыстаўся ў канцы жыцця павагай і папулярнасцю. У сталым узросце Зак пакутаваў ад болю ў назе, якая замінала яму шпацыраваць. Быў пахаваны ў садзе ля сваёй хаты, бо як кальвініст не мог быць пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.

У 1956 годзе падчас будаўніцтва новага дома ў садзе, дзе быў пахаваны Сымон, былі выяўленыя рэшткі яго жонкі і дачкі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1507 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1591 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі