wd wp Пошук:

Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха

Сцяпа́н Уладзі́міравіч Чачу́ха (нар. 1962, Старадарожскі раён Мінскай вобласці) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта (з 2018 года).

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці аграномія, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Барацьбіт». Працаваў аграномам, старшынёй прафкама, галоўным аграномам, пяць гадоў узначальваў гэтую гаспадарку. У 2000—2007 гадах узначальваў Дражнаўскі сельскі Савет дэпутатаў, пасля быў абраны старшынёй Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў. З 2009 па 2016 год працаваў старшынёй Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, потым стаў дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Старадарожскім раёне, гэту пасаду ён займаў да назначэння ў Глускі раён.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Дэпутаты Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў