«Белдзяржстрах» — найбуйнейшае страхавое прадпрыемства Беларусі[2], якое мае прадстаўніцтвы ў кожным раёне Беларусі[3] і займае больш за палову рынка страхавых паслуг[4].
Урад Беларусі ўтварыў прадпрыемства Пастановай ад 31 кастрычніка 1991 г. № 399 з Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнага страхавання Міністэрства фінансаў[5]. Паводле заканадаўства[6] з 2004 г. прадпрыемства мае выключнае права на абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў[7], як і грамадзянскай адказнасці перавозніка перад пасажырамі[8].