wd wp Пошук:

Сцяпан Акімавіч Красоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красоўскі.

Сцяпан Акімавіч Красоўскі (20 жніўня 1897, вёска Глухі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 красавіка 1983) — Герой Савецкага Саюза (1945), маршал авіяцыі.

Біяграфія

У 1916 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў на Заходнім фронце. З сакавіка 1917 г. у 25-м карпусным авіяатрадзе, выбіраўся членам салдацкага камітэта. За рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат быў арыштаваны. З лістапада 1917 г. у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. У Грамадзянскую вайну на Усходнім і Каўказскім франтах: авіяматарыст, начальнік сувязі авіяатрада, ваенкам. У 1927 г. скончыў курсы ўдасканалення начсаставу ВПС, у 1936 г. — Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага. Камандаваў авіяцыйнымі брыгадай, корпусам, раёнам ваеннай акругі.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У 1940—1941 гг. начальнік авіяцыйнага вучылішча, памочнік камандуючага, камандуючы ВПС Паўночна-Каўказскай акругі. У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах, камандуючы ВПС 56-й арміі, ВПС Бранскага фронту, 2-й і 17-й паветранымі арміямі. Удзельнічаў у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый савецкіх войск пад Растовам-на-Доне, Сталінградам і Курскам, па фарсіраванню Дняпра, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Ніжне-Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Вызначыўся ўмелым камандаваннем авіяцыяй і арганізацыяй узаемадзеяння з наземнымі войскамі пры авалоданні Берлінам, Дрэздэнам і вызваленні Прагі. З 1945 г. на камандуючых пасадах у ВПС, Далёкаўсходняй, Маскоўскай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай ваенных акругах. У 1956—1968 гг. узначальваў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З 1970 г. ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1961—1966 гг., член ЦК КПБ у 1956—1960 гг.

Аўтар кнігі «Жыццё ў авіяцыі» (3-е выд., 1976). Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Суворава I і II ступеней, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга і інш., а таксама чатырнаццаццю ордэнамі і медалямі Чэхаславакіі, Манголіі, Польшчы, Балгарыі, ГДР, Кітая, Венгрыі. Імем Красоўскага названа плошча ў Быхаве, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Быхаўскай СШ № 3, вуліцы ў Варонежы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Маршалы авіяцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга