У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іларыёнаў. Міхаіл Ціханавіч Кузняцоў (нар. 4 снежня 1904, в. Кіўсерт-Янішава Вурнарскага раёна — 27 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Пасля службы ў арміі, быў дэмабілізаваны і жыў у роднай вёсцы, дзе ўдзельнічаў у стварэнні калгаса. З 1936 года пераехаў у в. Бурсак Ібрэсінскага раёна. У 1941 годзе зноў прызваны ў армію, з сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы быў паранены. У чэрвені 1944 года гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў быў стралком 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту. 25 чэрвеня 1944 года пад варожым агнём Сцяпан Іларыёнавіч адным з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Балбечча Бешанковіцкага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за плацдарм.
Узначаліўшы групу байцоў, павёў іх у атаку. Праціўнік быў выбіты з траншэі, а кулямётная кропка — знішчана. Дзякуючы дзеянням групы рота Іларыёнава здолела вызваліць в. Залужжа і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для пераправы ўсяго палка. У баі Іларыёнаў атрымаў раненні, але працягваў змагацца. Ён памёр у шпіталі 27 чэрвеня 1944-га ад атрыманых раненняў, пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў пасмяротна быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.
У яго гонар названа вуліца і помнік у Вурнарах. 22 ліпеня 2015 года у в. Кіўсерт-Янішава быў усталяваны памятны камень[2].