wd wp Пошук:

Сцяпан Іларыёнавіч Іларыёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іларыёнаў. Міхаіл Ціханавіч Кузняцоў (нар. 4 снежня 1904, в. Кіўсерт-Янішава Вурнарскага раёна — 27 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Пасля службы ў арміі, быў дэмабілізаваны і жыў у роднай вёсцы, дзе ўдзельнічаў у стварэнні калгаса. З 1936 года пераехаў у в. Бурсак Ібрэсінскага раёна. У 1941 годзе зноў прызваны ў армію, з сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы быў паранены. У чэрвені 1944 года гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў быў стралком 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту. 25 чэрвеня 1944 года пад варожым агнём Сцяпан Іларыёнавіч адным з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Балбечча Бешанковіцкага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за плацдарм.

Узначаліўшы групу байцоў, павёў іх у атаку. Праціўнік быў выбіты з траншэі, а кулямётная кропка — знішчана. Дзякуючы дзеянням групы рота Іларыёнава здолела вызваліць в. Залужжа і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для пераправы ўсяго палка. У баі Іларыёнаў атрымаў раненні, але працягваў змагацца. Ён памёр у шпіталі 27 чэрвеня 1944-га ад атрыманых раненняў, пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў пасмяротна быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

У яго гонар названа вуліца і помнік у Вурнарах. 22 ліпеня 2015 года у в. Кіўсерт-Янішава быў усталяваны памятны камень[2].

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ
  2. У Бешанковічах прымалі дэлегацыю Чувашскай Рэспублікі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чувашыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Галынях (Бешанковіцкі сельсавет)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казанскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі