wd wp Пошук:

Сцяг Швейцарыі

Сцяг Гельветычнай рэспублікі (1798—1803)

Сцяг Швейцарыі ўяўляе сабой чырвонае квадратнае палотнішча з белым крыжом пасярэдзіне, канцы якога не дасягаюць краёў сцягу. Прамяні крыжа роўнавялікія і пры гэтым даўжыня прамяня крыжа на 1/6 больш, чым шырыня. У адрозненне ад большасці іншых дзяржаўных сцягоў, сцяг Швейцарыі мае форму квадрату. Паходзіць ад гербу кантона Швіц (аднаго з трох кантонаў, што ўтварылі Швейцарскую канфедэрацыю ў 1291 годзе, разам з Уры і Унтэрвальдам).

Упершыню сцяг выкарыстоўваўся ў бітве пры Лаўпене ў 1339. Тады лініі крыжа ўжо былі і даходзілі да бакоў сцягу, нагадваючы сучасны дацкі сцяг. Афіцыйна ўведзены ў якасці дзяржаўнага сцягу Швейцарыі ў XIX стагоддзі.

Калі набор колераў сцягу заставаўся нязменным з часоў Свяшчэннай Рымскай імперыі, то форма сцягу змянялася на працягу стагоддзяў:

Сцяг Швейцарыі паміж 1798 і 1803 гадамі

Чырвоны крыж

Чырвоны Крыж

Знак чырвонага крыжу, які выкарыстоўваецца Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжу, паходзіць ад выявы швейцарскага сцягу. Чырвоны крыж на белым фоне быў дэклараваны як афіцыйны сімвал абароны яшчэ Жэнеўскай канвенцыяй 1864 годзе. Такія колеры сцягу (якія з’яўляюцца толькі люстраной заменай колераў сцягу Швейцарыі) былі прынятыя, для таго, каб адзначыць адмысловыя заслугі швейцарца па нацыянальнасці і заснавальніка МКЧК Жана Анры Дзюнана.

Форма

Дзяржаўны сцяг — толькі квадратнага фармату. Ёсць прамавугольны варыянт, які выкарыстоўваецца гандлёвым флотам Швейцарыі, але які не выкарыстоўваецца на сушы і не з’яўляецца дзяржаўным.

Пасля ўступлення Швейцарыі ў ААН у 2002 г. з’явіўся міф, што нібы прыняты прамавугольны стандарт формы сцяга, у дадатак да квадратнага. Гэта нібы было зроблена з прычыны таго, што правіламі гэтай арганізацыі рэгламентавана прамавугольная форма сцягоў краін-удзельнікаў. Гэты міф пацверджання ў афіцыйных крыніцах не мае. Наадварот, пры ўступе Швейцарыі ў ААН, апошняя абавязалася выконваць квадратны фармат сцяга, накшталт таму, як выконваецца ўнікальны фармат сцяга Непала. Характэрна, што калі перад штаб-кватэрай ААН у Нью-Ёрку па памылцы вывесілі прамавугольны сцяг, афіцыйны Берн выказаў пратэст і запатрабаваў вывесіць сцяг правільнага фармату.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1889 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Швейцарыі