wd wp Пошук:

Сцягі штатаў ЗША

Гэта старонка — інфармацыйны спіс. У цяперашні час у кожнага штата ЗША ёсць сцяг. Сцягі з’яўляюцца афіцыйнымі сімваламі штатаў.

У большасці штатаў сцяг з’явіўся паміж 1890-х гадамі і Першай сусветнай вайной.[1] Тым не менш, некаторыя да апошняга дзесяцігоддзя XIX стагоддзя ўжо мелі свой сцяг. У некаторых паўднёвых штатаў у 1861 годзе пасля ўтварэння канфедэратыўных штатаў Амерыкі з’явіліся сцягі, што падкрэслівала пашырэнне іх аўтаноміі ў параўнанні з тым, што было да аддзялення ад ЗША.

Паўночнаамерыканская вексілалагічная асацыяцыя (англ.: North American Vexillological Association) у 2001 годзе правяла даследаванне, згодна з якім сярод сцягоў усіх штатаў ЗША і правінцый Канады лепшым быў прызнаны сцяг Нью-Мексіка, горшым — сцяг Джорджыі (гл. варыянт 20012003 гадоў).[2]

Сучасныя сцягі

СцягШтатГод прыняццяКароткае апісаннеЗаўвагі

Сцяг Агая
Агая1902Палотнішча, якое звужаецца направа, з выразам у вольнай частцы. Злева сіні трохвугольнік, асновай якога з’яўляецца левы край сцяга. Усярэдзіне трохвугольніка знаходзіцца белая літара O з чырвоным кругам унутры і семнаццаць белых пяціканцовых зорак вакол яе. У астатняй частцы палотнішча — пяць гарызантальных палос (тры чырвоныя і дзве белыя).Аўтар сцяга — Джон Эйземан, архітэктар з Кліўленда, найбуйнейшага горада Агая.[3]

Сцяг Аявы
Аява1921Тры вертыкальныя паласы — сіняя, белая і чырвоная, з якіх сярэдняя (белая) шырэй астатніх. У сярэдзіне — белагаловы арлан трымае ў дзюбе сінюю стужку з надпісам: Our liberties we prize and our rights we will maintainангл.: Мы цэнім нашыя свабоды, мы захаваем нашыя правы). Ніжэй надпіс чырвоным Iowaангл.: Аява).Сцяг быў прыдуманы жыхаркай горада Ноксвіл Дыксі Корнел Гебхарт.[4]

Сцяг Айдаха
Айдаха1957Пятчака Айдаха beru на сінім полі; знізу залатая стужка з надпісам State of Idahoангл.: Штат Айдаха).Заснаваны на сцягу, які выкарыстоўваўся першым пяхотным палком Айдаха ў 1899 годзе ў ходзе Іспана-амерыканскай вайны. Першы варыянт быў прыняты ў 1907 годзе, сучасны прыняты ў 1957 годзе з некаторымі зменамі.[5]

Сцяг Аклахомы
Аклахома1941[кам. 1]Нябесна-блакітнае палотнішча, на якім намаляваныя традыцыйны шчыт племя асейджы besv і перакрыжаваныя люлька міра і аліўкавая галіна на ім. Ніжэй белымі літарамі напісана: Oklahomaангл.: Аклахома).У 19251941 выкарыстоўваўся такі ж сцяг, але без надпісу.[6] У 1988[6] і 2006[7] гадах выходзілі законы, якія стандартызавалі колеры сцяга.

Сцяг Алабамы
Алабама1895Чырвоны андрэеўскі крыж beru на белым полі.Сцяг узыходзіць да баявога сцяга Канфедэрацыі.[8]

Сцяг Аляскі
Аляска1927На сінім полі размешчана восем зорак, якія складваюцца ў астэрызм Вялікі Коўш beru (7 найбольш яркіх зорак сузор'я Вялікая Мядзведзіца) і Палярную зорку.Сцяг быў прыдуманы выхадцам з Аляскі Бені Бенсанам з вёскі Чыгнік і атрымаў першае месца ў конкурсе сцягоў.[9]

Сцяг Арканзаса
Арканзас1913На чырвоным полі размешчаны вялікі белы ромб з сіняй акантоўкай. На ёй размешчаныя ў шэраг 25 белых пяціканцовых зорак. Унутры ромба — сіні надпіс Arkansasангл.: Арканзас) і яшчэ чатыры сінія зоркі — адна над надпісам і тры пад ёй.Сцяг быў прыдуманы для конкурсу сцягоў у 1912 годзе жыхаром горада Вабасока Уілі К. Хокерам.[10]

Сцяг Арызоны
Арызона1917Ніжняя палова сцяга цалкам сіняя, у верхняй намаляваныя дванаццаць чырвоных і залатых прамянёў, якія разыходзяцца з цэнтра. Пасярэдзіне знаходзіцца зорка меднага колеру.Сцяг быў прыдуманы ў 1910 годзе палкоўнікам Чарлзам У. Харысам для каманды, якая прадстаўляла Арызону на нацыянальных спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі.[11]



Сцяг Арэгона[кам. 2]
Арэгон1925На пярэднім баку на сінім палотнішчы намаляваны акружаны дваццаццю трыма залатымі пяціканцовымі зоркамі геральдычны шчыт з пячаткі штата been, зверху ад якога напісана: State of Oregonангл.: Штат Арэгон), а знизу — 1859 (год, у які Арэгон стаў штатам). Абодва надпісы залатога колеру. На адваротным баку ў цэнтры палотнішча намаляваны бабёр залатога колеру.

Сцяг Ваёмінга
Ваёмінг1917У сярэдзіне сіняга поля, абрамленага белай (унутры) і чырвонай палосамі, — белы контур амерыканскага бізона, на яго баку — пячатка Ваёмінга beru.Аўтар сцяга — Верна Кеес.[12]

Сцяг Вашынгтона
Вашынгтон1923У цэнтры цёмна-зялёнага сцяга размешчана пячатка штата beru з партрэтам Джорджа Вашынгтона, у гонар якога ён атрымаў сваю назву.

Сцяг Вермонта
Вермонт1923Сіняе палотнішча, у сярэдзіне якога знаходзіцца герб Вермонта.

Сцяг Віргініі
Віргінія1861У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Віргініі beru.

Сцяг Вісконсіна
Вісконсін1980Сіні сцяг, на якім намаляваны герб штата, зверху ад якога белы надпіс Wisconsinангл.: Вісконсін), а знізу — 1848 (год далучэння да ЗША на правах штата).Сцяг створаны ў 1863 годзе. У 1980 годзе дададзеныя надпісы зверху і знізу ад герба.[13]

Сцяг Гаваяў
Гаваі1959[кам. 3]У крыжы изображён «Юніян Джэк», астатнюю частку сцяга займаюць гарызантальныя белыя, чырвоныя і сінія паласы.Першая версія сцяга з’явілася ў 1816 годзе для караля Камеамеі I, аднак паласы ў ёй былі размешчаны інакш (чырвоная, белая, сіняя). З 1843 года функцыянуе як сцяг Гаваяў, якія за гэты час былі каралеўствам been, пратэктаратам, рэспублікай beru, тэрыторыяй у складзе ЗША, з 1959 года — штатам.

Сцяг Джорджыі
Джорджыя2003Тры гарызантальныя паласы — дзве чырвоныя і адна белая; у крыжы намаляваны герб штата на сінім полі, які быў акружаны трынаццаццю белымі зоркамі і са словамі In God We Trustангл.: На Бога мы спадзяёмся — дэвіз ЗША).

Сцяг Дэлавэра
Дэлавэр1913У сярэдзіну цёмна-блакітнага сцяга змешчаны светла-аранжавы ромб, усярэдзіне якога знаходзіцца герб Дэлавэра. Пад ромбам — надпіс белымі літарамі: December 7, 1787англ.: 7 снежня 1787 — дата, калі Дэлавэр першым з усіх штатаў ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША).Падобны сцяг (герб штата на цёмна-блакітным) выкарыстоўваўся дэлавэрскімі вайсковымі часткамі ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Сцяг Заходняй Віргініі
Заходняя Віргінія1929У цэнтры сцяга на белым полі з сіняй акантоўкай размешчаны герб Заходняй Віргініі.

Сцяг Ілінойса
Ілінойс1970У цэнтры белага сцяга размешчана вялікая пячатка Ілінойса. Пад ёй — сіні надпіс Illinoisангл.: Ілінойс).Першая версія сцяга была створана Люсі Дэрвент у 1912 годзе і прынятая як сцяг штата ў 1915 годзе. Пазней на сцяг было дададзена назву штата.[14]

Сцяг Індыяны
Індыяна1917Цёмна-сіні сцяг, у сярэдзіне якога намаляваны жоўты факел, акружаны знешнім кругам з трынаццаці зорак, унутраным паўкругам з пяці і адной зоркай ледзь вышэй яго полымя; над ёй паўкруглы надпіс Indianaангл.: Індыяна).Сцяг створаны Полам Хадлі з горада Мурсвіл для конкурсу сцягоў.[15]

Сцяг Каларада
Каларада1911[кам. 4]Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні сіняга і белага колераў (белая пасярэдзіне). Ледзь злева ад цэнтра змешчана вялікая чырвоная літара C, унутры якой знаходзіцца круг залатога колеру, у дыяметры роўны шырыні кожнай з палос.Сцяг быў прапанаваны Эндру Карлайлам Карсанам ў 1911 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці сцяга штата ў тым жа годзе. У 1929 і 1964 гадах у закон аб сцягу ўносіліся ўдакладненні датычна таго, якія менавіта адценні сіняга і чырвонага павінны выкарыстоўвацца і якіх памераў павінна быць літара і круг ўнутры яе.[16]

Сцяг Каліфорніі
Каліфорнія1911Белае палотнішча з чырвонай паласой унізе. У левым верхнім вугле знаходзіцца чырвоная пяціканцовая зорка, а пасярэдзіне — грызлі been, які ідзе налева адносна гледача па зялёным лужку. Крыху ніжэй надпіс: California Republicангл.: Каліфарнійская Рэспубліка bebe-x-old).Узыходзіць да сцяга Каліфарнійскай Рэспублікі.[17]

Сцяг Канектыкута
Канектыкут1897На блакітным полі ў цэнтры размешчаны белы барочны шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаградныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinetлац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас — дэвіз штата).Сцяг узыходзіць да сцяга калоніі Сейбрук.[18]

Сцяг Канзаса
Канзас1963У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Канзаса been. Трохі вышэй пячаткі намаляваная кветка сланечніка, ніжэй — надпіс залатымі літарамі Kansasангл.: Канзас).Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата. Яна была дададзена ў 1961 годзе, а ў 1963 годзе былі змененыя памеры сцяга[19].

Сцяг Кентукі
Кентукі1928На цёмна-сінім сцягу намаляваная пячатка штата з залатым паўкруглым надпісам Commonwealth of Kentuckyангл.: Садружнасць Кентукі) вышэй і дзвюма кветкамі сумніка (афіцыйная кветка штата) ніжэй.Сцяг быў створаны Джэсі Коксам Бёрджэсам, настаўнікам з Франкфурта (Кентукі).[20]

Сцяг Луізіяны
Луізіяна2006У цэнтры сіняга сцяга намалявана птушынае гняздо, усярэдзіне якога пелікан корміць крывёю сваіх птушанят. Ніжэй намаляваная стужка з надпісам Union, Justice and Confidenceангл.: Саюз, справядлівасць і вера — дэвіз штата).Сцяг быў афіцыйна прыняты ў 1912 годзе, у 2006 годзе ён быў відазменены (дадаліся тры кроплі крыві на грудзях пелікана).[21]

Сцяг Мантаны
Мантана1981У цэнтры сіняга палотнішча намаляваная пячатка Мантаны beru, трохі вышэй — надпіс залатымі літарамі Montanaангл.: Мантана).У ходзе Іспана-амерыканскай вайны такі сцяг, але без надпісу з назвай штата, выкарыстоўвалі войскі з Мантаны. У 1905 годзе ён быў прыняты ў якасці сцяга штата, у 1981 годзе быў дададзены надпіс зверху ад пячаткі.[22]

Сцяг Масачусетса
Масачусетс1971Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца герб Масачусетса.З 1908 па 1971 год адваротны бок сцяга адрозніваўся ад пярэдняга, з 1971 года абодва бакі выглядаюць аднолькава.[23]

Сцяг Мінесоты
Мінесота1983У цэнтры блакітнага сцяга размешчана пячатка Мінесоты been.У фармаце пячаткі штата на блакітным палотнішчы сцяг існуе з 1957 года; у 1983 годзе была змененая пячатка, што прывяло і да змены сцяга.

Сцяг Місісіпі
Місісіпі1894Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У крыжы — баявы сцяг арміі канфедэратаў: чырвоны квадрат, на якім знаходзіцца сіні андрэеўскі крыж, у які ўпісана 13 белых зорак.

Сцяг Місуры
Місуры1913Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У цэнтры знаходзіцца пячатка Місуры been, абрамленая сінім кругам, у які ўпісана 24 белыя зоркі.Аўтар сцяга — Мэры Элізабет Уоткінс Олівер.[24]

Сцяг Мічыгана
Мічыган1911У цэнтры цёмна-сіняга сцяга размешчаны герб штата.

Сцяг Мэна
Мэн1909У цэнтры сіняга сцяга размешчаны герб Мэна.

Сцяг Мэрыленда
Мэрыленд1904Ппалотнішча падзелена на чвэрці, прычым супрацьлеглыя адна адной чвэрці выглядаюць аднолькава. Левая верхняя і супрацьлеглая ёй правая ніжняя чвэрці складаюцца з шасці вертыкальных палос залатога і чорнага колераў. Іх перасякае дыяганальная лінія, на якой колеры інвертаваныя. У правай верхняй і левай ніжняй чвэрцях падзелены у сваю чаргу таксама на чвэрці белага (левая верхняя і супрацьлеглая ёй) і чырвонага колераў. Па межах белых і чырвоных сегментаў працягнуты канцы грэчаскага крыжа, на якім колеры інвертаваныя.Геральдычны сцяг Джорджа Кальверта, першага барона Балтымар.[25]

Сцяг Небраскі
Небраска1963У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Небраскі been.

Сцяг Невады
Невада1991Сіняе палотнішча, у крыжы якога дзве галіны чорнага палыну падтрымліваюць белую пяціканцовую зорку, крыху ніжэй якой аранжавымі літарамі надпіс Nevadaангл.: Невада). Вышэй за зорку — аранжавая стужка з надпісам: Battle bornангл.: Народжаны ў баях).Цяперашні сцяг — зменены сцяг 1929 года (назва штата на першым варыянце была напісана вакол зоркі, зараз — пад ёй).[26]

Сцяг Нью-Гэмпшыра
Нью-Гэмпшыр1931У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Нью-Гэмпшыра beru, акружаная лаўровымі лісцем і дзевяццю залатымі зоркамі.У 19091931 гадах сцяг існаваў у тым жа выглядзе, але са старой пячаткай (у 1931 годзе выгляд пячаткі быў зменены).[27]

Сцяг Нью-Джэрсі
Нью-Джэрсі1896[кам. 5]Вялікая пячатка Нью-Джэрсі ў сярэдзіне цёмна-жоўтага палотнішча.У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне адносна таго, якія менавіта адценні належыць выкарыстоўваць на сцягу.[28]

Сцяг Нью-Ёрка
Нью-Ёрк1901У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Нью-Ёрка (частка пячаткі штата ўнутры круга).

Сцяг Нью-Мексіка
Нью-Мексіка1925На жёлтом полотнище красный знак солнца индейского племени зиа размером в треть длины самого флага: красный полый круг (в ⅓ от размеров всего символа), из которого параллельно сторонам полотнища исходит 4 группы лучей по 4 луча в каждой, причём средние два луча на ⅕ длиннее наружных.Флаг создан археологом Гарри Мера из города Санта-Фе.[29] На мировой выставке в Сан-Диего в 1915 году был вывешен неофициальный флаг Нью-Мексико.[30]

Сцяг Паўднёвай Дакоты
Паўднёвая Дакота1992У цэнтры нябесна-блакітнага палотнішча размешчана пячатка штата ў сіне-белым варыянце. Яна акружаная залатымі трохвугольнікамі, аснова якіх ляжыць на контуры круга, і надпісамі залатымі літарамі: South Dakotaангл.: Паўднёвая Дакота) і The Mount Rushmore Stateангл.: Штат гары Рашмор).Заснаваны на першым сцягу Дакоты, прынятым ў 1909 годзе.[31]

Сцяг Паўднёвай Караліны
Паўднёвая Караліна1861У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча контуры белай пальмы. У крыжы — белы паўмесяц, разгорнуты сярпом да левага верхняга куце палотнішча.Заснаваны на сцягу, створаным у 1775 годзе для паўднёвакаралінскіх войскаў палкоўнікам Уільямам Молтры.[32]

Сцяг Паўночнай Дакоты
Паўночная Дакота1911Сіняе палотнішча, у цэнтры якога намаляваны белагаловы арлан з раскінутымі крыламі і адкрытым дзюбам. У левай лапе ён трымае пучок стрэл, у правай — аліўкавую галіну, на якой бачныя тры чырвоныя ягады. На грудзях арлана знаходзіцца шчыт, верхняя частка якога — сіняя, а ў ніжняй знаходзіцца 13 вертыкальных чырвоных і белых палос. У дзюбе арлан трымае чырвоную стужку з надпісам залатымі літарамі: E Pluribus Unumлац.: З шмат — адно). Ніжэй — чырвоная стужка з надпісам North Dakotaангл.: Паўночная Дакота) залатымі літарамі, вышэй — размешчаныя паўкругам трынаццаць залатых зорак. Над усім знаходзіцца малюнак ўзыходзячага сонца з сямю прамянямі.Сцяг, за выключэннем стужкі з назвай штата, цалкам паўтарае баявы сцяг паўночнадакоцкай пяхоты ў Амерыкана-Філіпінскай вайне.[33]

Сцяг Паўночнай Караліны
Паўночная Караліна1885Дзве гарызантальныя паласы — чырвоная і белая — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка, злева і справа ад якой знаходзяцца жоўтыя літары N і C адпаведна. Зверху і знізу — жоўтыя стужкі. На верхняй чорным напісана May 20th, 1775англ.: 20 мая 1775), на ніжняй — April 12th, 1776англ.: 12 красавіка 1776)Сучасны сцяг уяўляе сабой сцяг часоў Грамадзянскай вайны з змененым размяшчэннем колераў, дададзенымі літарамі NC і змененым тэкстам.[34]

Сцяг Пенсільваніі
Пенсільванія1907У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Пенсільваніі.

Сцяг Род-Айленда
Род-Айленд1897Белае палотнішча, у сярэдзіне якога намаляваны залаты якар, які акружаны дваццаццю залатымі зоркамі, і крыху ніжэй — блакітная стужка са словам Hopeангл.: Надзея — дэвіз штата).

Сцяг Тэнесі
Тэнесі1905Чырвонае палотнішча з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго — тры белыя зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз любыя дзве з іх не была паралельная бакам сцяга.

Сцяг Тэхаса
Тэхас1845[кам. 6], 1933[кам. 7]Дзве гарызантальныя паласы — белая і чырвоная — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка.Мянушка — "Сцяг самотнай зоркі" (англ.: Lone Star Flag).

Сцяг быў распрацаваны ў 1838 годзе і з 1839 года з’яўляўся сцягам Рэспублікі Тэхас. У 1845 годзе Тэхас увайшоў у склад ЗША, і сцяг быў прыняты ў якасці афіцыйнага ў ізноў утвораным штаце. З 1879 па 1933 год у Тэхаса афіцыйна не было сцяга, аднак дэ-факта ім заставаўся той жа.[35]


Сцяг Фларыды
Фларыда1985Чырвоны андрэеўскі крыж на белым палатне. У сярэдзіне знаходзіцца пячатка Фларыды beru.Чырвоны крыж на сцягу ўзыходзіць да баявога сцяга Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі. Сцяг быў прыняты ў 1900 годзе. Змена ў 1985 годзе звязана з тым, што была змененая пячатка штата.[36]

Сцяг Юты
Юта1913У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча размешчана пячатка штата been, акружаная залатым кальцом.

Сцяг Амерыканскага Самоа
Амерыканскае Самоа1960прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы[37].Чырвоны, белы і сіні колеры з’яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі.

Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў
Амерыканскія Віргінскія астравы1921Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[38].Колеры сцяга сімвалізуюць розныя прыродныя асаблівасці Віргінскіх астравоў — жоўты (кветкі), зялёны (узгоркі), белы (аблокі) і блакітны (вада). Сцяг быў створаны мастаком Персівалем Спарксам па просьбе амерыканскага губернатара астравоў Ілая Кітэля.

Сцяг акругі Калумбія
Горад Вашынгтон1938Белае палатно з дзвюма чырвонымі гарызантальнымі лініямі. Над верхняй лініяй 3 чырвоныя зоркі[39].У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе[40].

Сцяг Гуама
Гуам1948Сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes»[41].Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Пол, жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме.

Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў
Паўночныя Марыянскія астравы1989Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[39].Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з’яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.

Сцяг Пуэрта-Рыка
Пуэрта-Рыка1895Пяць гарызантальных палос аднолькавай шырыні, тры з якіх чырвоныя, а дзве белыя. У левай частцы сцяга сіні трохвугольнік з белай зоркай[42].З 1 студзеня 1899 года і да 1952 года адзіным афіцыйным сцягам Пуэрта-Рыка быў сцяг Злучаных Штатаў.

Марскія сцягі

СцягШтатГод прыняццяКароткае апісаннеЗаўвагі

Марскі сцяг Масачусетса
Масачусетс1971У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі.Прыняты ў 1776 годзе, аднак з тых часоў змяніўся: да 1971 года на сцягу таксама быў надпіс: An Appeal to Heavenангл.: Заклік да нябёсаў).[43]

Марскі сцяг Мэна
Мэн1939У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі. Яе перасякае малюнак сіняга якара. Зверху надпіс сінімі літарамі: Dirigoлац.: Накіроўваю), унізе: Maineангл.: Мэн).

Гістарычныя сцягі

СцягШтатГадыКароткае апісаннеЗаўвагі

Сцяг Аклахомы
Аклахома19111925Чырвонае палотнішча, пасярэдзіне якога — белая пяціканцовая зорка з сінім контурам і лікам «46».



Сцяг Алабамы[кам. 8]
Алабама1861На адным баку ў сярэдзіне сіняга палотнішча намаляваная багіня волі з апушчаным мячом у правай руцэ і маленькім сінім сцягам з залатой зоркай і надпісам Alabamaангл.: Алабама) у левай. Над яе фігурай аркай размяшчаецца надпіс залатымі літарамі: Independent now and foreverангл.: Незалежная цяпер і назаўсёды). На адваротным баку намаляваны куст бавоўны і скручаны ў справа ад яго тэхаскі грымучнік. Ніжэй — залаты надпіс: Noli mi tangereлац.: Не чапай мяне).Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня на працягу толькі аднаго месяца — з 11 студзеня па 10 лютага 1861 года.[44]

Сцяг Вермонта
Вермонт18041837Сцяг ЗША з дванаццаццю зоркамі і палосамі і белым надпісам Vermontангл.: Вермонт) на верхняй паласе.

Сцяг Вермонта
18371923Сцяг ЗША, у якога зоркі ў крыжы заменены на адну вялікую белую зорку; унутры яе знаходзіцца герб Вермонта.[кам. 9]

Сцяг Джорджыі
Джорджыя18791902Шырокая сіняя паласа ўздоўж тронка і тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні (дзве чырвоныя і адна белая).

Сцяг Джорджыі[кам. 10]
19021906На папярэднюю версію сцяга дададзены герб Джорджыі.

Сцяг Джорджыі
19061920Ад папярэдняй версіі адрозніваецца тым, што герб штата на сцягу змешчаны на белы барочны шчыт, пад якім знаходзіцца чырвоная стужка з надпісам залатымі літарамі: Georgiaангл.: Джорджыя).

Сцяг Джорджыі
19201956Герб Джорджыі заменены на пячатку штата.

Сцяг Джорджыі
19562001Гарызантальныя паласы заменены на чырвонае поле, на якім размешчаны сіні андрэеўскі крыж з белай аблямоўкай. На крыжы размяшчаецца 13 белых пяціканцовых зорак.Сіні андрэеўскі крыж з зоркамі на чырвоным полі ў гады Грамадзянскай вайны ў ЗША быў баявым сцягам канфедэратаў.[кам. 11]

Сцяг Джорджыі
20012003На сіняе палотнішча змешчана намаляваная залатым і сінім пячатка Джорджыі, акружаная трынаццаццю белымі пяціканцовымі зоркамі. Пад ёй знаходзіцца шырокая залатая стужка, дзе пад надпісам сінімі вялікімі літарамі Georgia’s Historyангл.: Гісторыя Джорджыі) намаляваныя пяць сцягоў: сцяг ЗША з трынаццаццю зоркамі, размешчанымі па кругу (Betsy Ross); неафіцыйны сцяг Джорджыі, які выкарыстоўваўся да 1879 года (залаты герб штата на сінім полі); сцяг 1920—1956 гадоў; сцяг 1956—2001 гадоў; сучасны сцяг ЗША з пяццюдзесяццю зоркамі. Крыху ніжэй стужкі залатымі вялікімі літарамі напісана: In God We Trustангл.: На Бога мы спадзяёмся — нацыянальны дэвіз ЗША).

Сцяг Луізіяны
Луізіяна18611912Трынаццаць гарызантальных палос. Паслядоўнасць колераў: сіняя, белая, чырвоная, белая. У крыжы чырвонага колеру — жоўтая пяціканцовая зорка.Заснаваны на сцягу ЗША з выкарыстаннем колераў французскага і іспанскага сцягоў.[21]

Сцяг Масачусетса (адваротны бок)[кам. 12]
Масачусетс19081971Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца цёмна-блакітны шчыт з выявай хвоі.

Сцяг Місісіпі
Місісіпі18611865Белае палотнішча, у цэнтры якога намалявана дрэва магноліі. У крыжы — сіні квадрат з белай пяціканцовай зоркай, уздоўж правага краю — шырокая чырвоная паласа.Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня.

Сцяг Мэна
Мэн19011909Палотнішча вохрыста колеру. Пасярэдзіне — схематычны зялёны контур хвоі, злева ўверсе ад яе — сіняя пяціканцовая зорка.Зялёная хвоя з’яўляецца сімвалам Новай Англіі.[45][46]

Сцяг Паўднёвай Дакоты
Паўднёвая Дакота19631992Ад папярэдняга варыянта адрозніваецца тым, што жоўты круг у сярэдзіне сонца заменены на пячатку Паўднёвай Дакоты.

Сцяг Паўднёвай Караліны
Паўднёвая Караліна1861На сінім палатне ў сярэдзіне намаляваны белы авал, усярэдзіне яго — пальма. У крыжы белы малады паўмесяц.Быў афіцыйным сцягам на працягу ўсяго двух дзён, 2628 студзеня 1861 года.[34] Быў прыняты пасля аддзялення Паўднёвай Караліны ад ЗША.

Сцяг Паўночнай Караліны
Паўночная Караліна18611885Адна шырокая чырвоная паласа ўздоўж тронка і дзве гарызантальныя паласы роўнай шырыні блакітнага і белага колераў. На чырвонай паласе — белая пяціканцовая зорка. Вышэй за яе надпіс белымі літарамі May 20th 1775англ.: 20 мая 1775), ніжэй — May 20th, 1861англ.: 20 мая 1861)Быў прыняты пасля аддзялення Паўночнай Караліны ад ЗША.

Сцяг Фларыды
Фларыда18681900Вялікая пячатка штата ў сярэдзіне белага сцяга.

Заўвагі

Каментарыі

  1. У 1988 і 2006 гадах уносіліся змены.
  2. У сцяга Арэгона парэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзены пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
  3. Як сцяг штата Гаваі; да гэтага выкарыстоўваўся з 1843 года іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі на тэрыторыі Гавайскага архіпелага.
  4. У 1929 і 1964 гадах уносіліся ўдакладненні.
  5. У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне.
  6. Як сцяг штата Тэхас; з 1839 года існаваў як сцяг рэспублікі Тэхас.
  7. У 18791933 заставаўся сцягам штата дэ-факта (афіцыйна сцяга ў штата ў гэты перыяд не было).
  8. У сцяга Алабамы 1861 года пярэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзена пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
  9. Колькасць канцоў у зорцы не агаворвалася ў законе, гл. «Flags of the World»: Flag of Vermont (англ.)
  10. Не захавалася ні аднаго сцяга Джорджыі 1902—1906 гадоў і ні адной ілюстрацыі з ім. Прыведзеная ілюстрацыя з’яўляецца рэпрадукцыяй таго, як выглядаў сцяг, мяркуючы паводле апісанняў.
  11. Гл. малюнак баявога сцяга канфедэратаў.
  12. Пярэдні бок сцяга з тых часоў не змяніўся.

Крыніцы

  1. Nick Artimovich. Questions & Answers(англ.)  (недаступная спасылка). — стр. 8. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 13 сакавіка 2009.
  2. Ted Kaye. New Mexico tops state/provincial flags survey, Georgia loses by wide margin(англ.)  (10 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
  3. «Flags of the World»: Flag of Ohio (англ.)
  4. Iowa General Assembly — Iowa State Symbols Архівавана 24 снежня 2018. (англ.)
  5. Governor of the State of Idaho — Idaho State Symbols Архівавана 30 чэрвеня 2010. (англ.)
  6. 1 2 «Flags of the World»: Flag of Oklahoma (англ.)
  7. Enrolled Senate Bill No. 1359 (нявызн.). Oklahoma State Courts Network. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 9 красавіка 2015. (англ.)
  8. 50states.com: Alabama State Flag (англ.)
  9. 50states.com: Alaska State Flag (англ.)
  10. «Flags of the World»: Flag of Arizona (англ.)
  11. Netstate.com: Flag of Arizona (англ.)
  12. «Flags of the World»: Flag of Wyoming (англ.)
  13. «Flags of the World»: Flag of Wisconsin (англ.)
  14. Illinois.gov — Illinois Facts — Official State Flag Архівавана 28 чэрвеня 2010. (англ.)
  15. «Flags of the World»: Flag of Indiana (англ.)
  16. Flags Bay — The Centennial State: Colorado’s Colorful Flag (англ.)
  17. «Flags of the World»: Flag of California (англ.)
  18. «Flags of the World»: Flag of Connecticut (англ.)
  19. State State Flag (нявызн.) (недаступная спасылка). Cool Things. Kansas State Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2005. Праверана 9 красавіка 2015. (англ.)
  20. Kentucky Department for Libraries and Archives — Kentucky’s State Flag Архівавана 18 сакавіка 2010. (англ.)
  21. 1 2 «Flags of the World»: Flag of Louisiana (англ.)
  22. «Flags of the World»: Flag of Montana (англ.)
  23. «Flags of the World»: Flag of Massachusetts (англ.)
  24. «Flags of the World»: Flag of Missouri (англ.)
  25. «Flags of the World»: Flag of Maryland (англ.)
  26. «Flags of the World»: Flag of Nevada (англ.)
  27. New Hampshire Almanac — State Flag (англ.)
  28. «Flags of the World»: Flag of New Jersey (англ.)
  29. «Flags of the World»: Flag of New Mexico (англ.)
  30. «Flags of the World»: New Mexico’s First Flag (англ.)
  31. The South Dakota State Flag (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2010.
  32. «Flags of the World»: Flag of South Carolina (англ.)
  33. «Flags of the World»: Flag of North Dacota (англ.)
  34. 1 2 «Flags of the World»: Flag of North Carolina (англ.)
  35. Handbook of Texas Online — Flags of Texas (англ.)
  36. «Flags of the World»: Flag of Florida (англ.)
  37. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1354621/flag-of-American-Samoa+(англ.)
  38. http://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/flags/flagtemplate_vq.html Архівавана 15 чэрвеня 2013. (руск.)
  39. 1 2
  40. Government of the District of Columbia, untitled monograph, 1963, pp. 21-23(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2012. Праверана 21 студзеня 2011.
  41. http://www.crwflags.com/fotw/flags/gu.html+(англ.)
  42. Reglamento sobre el Uso en Puerto Rico de la Bandera del Estado Libre Asociado de Puerto Rico (ісп.).
  43. «Flags of the World»: Naval Ensign of Massachusetts (англ.)
  44. State Flag of Alabama (нявызн.) (недаступная спасылка). Alabama Emblems, Symbols and Honors. Alabama Department of Archives & History (27 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. (англ.)
  45. «Flags of the World»: Flags of New England (англ.)
  46. David B. Martucci. The New England Flag(англ.)  (недаступная спасылка) (5 кастрычніка 1997). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2007. Праверана 13 сакавіка 2009.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Сцягі ЗША