wd wp Пошук:

Сфагнум мяккі

Сфагнум мяккі (Sphagnum molle) — від імхоў сямейства Сфагнавыя.

Апісанне

Аднадомная расліна. Багата спараносіць ў канцы лета. Размнажаецца таксама вегетацыйна[1]. Часцей за ўсё не вельмі вялікая расліна, мяккая і друзлая ў свежым стане і цвёрдая пасля высыхання. Колер раслін бледны: бялёсы, жаўтлявы або пурпурна-блакітны, а часам і глыбокі пурпурна-чырвоны. Споры маюць памер 27-33 мкм. Споравыя капсулы спеюць з пачатку да сярэдзіны лета.

Арэал

Заходняя і сярэдняя Еўропа (Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Швецыя і Нарвегія), Скандынавія, Паўночная Амерыка. У Беларусі знойдзены ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, Слуцкім раёне Мінскай вобласці, Глускім раёне Магілёўскай вобласці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці[1].

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу СССР (1984) і Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ва Украіне, Польшчы і Літве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Сфагнум мяккі ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Сфагнавыя імхі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)