wd wp Пошук:

Супершоў супербратоў Марыа

«Супершоў супербратоў Марыа» (англ.: The Super Mario Bros. Super Show!) — амерыканска-канадскі анімацыйны серыял заснаваны на персанажах гульні Nintendo Super Mario Bros. і Super Mario Bros. 2. Ён здымаўся з 1989 па 1990 год. Паказаны на каналах YTV у Канадзе, NBC і ABC Family у ЗША.

Мультсерыял падзелены на 3 часткі: «Супер Браты Марыа», акцёрскі серыял «Жыццё Сантэхнікаў» і мультфільм «Легенда аб Зэльдзе».

Сюжэт

Браты Марыа трапілі праз каналізацыю ў Грыбнае каралеўства і выратавалі прынцэсу Піч ад караля Купы. Іх мэта: выратаваць каралеўства ад зла і вярнуцца ў Бруклін. Цяпер Марыа і Луіджы сталі трапляць у пераробкі Купы і іншых зладзеяў у сваіх прыгодах, але яны заўсёды ратуюцца і перамагаюць зладзеяў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Спін-офы
Катэгорыя·Mario
Катэгорыя·Мультсерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Фільмы 1989 года