Судзі́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Судзілы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Судзілаўскі (Студзілаўскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гусаркаўскага (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі) і Родненскага (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.