wd wp Пошук:

Стэцава

Стэ́цава[1] (трансліт.: Stecava, руск.: Стецево) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома прынамсі з сярэдзіны XVI ст., з апісання паветаў утвораных у ВКЛ адміністрацыйнай рэформай 1565-1566 гадоў, як сяло ў Віцебскім павеце на мяжы з Аршанскім.[2]

У 1780 годзе было два паселішчы — сяло Вялікае Стэцава і вёска Малое Стэцава, прыкладна за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад ускраіны першага[3]. Пры гэтым Вялікае і Малое Стэцава належалі розным уладальнікам[3]. Станам на 1784 год Малое Стэцава належала Сямёну Аляксандравічу Каханоўскаму[4].

Да 1860 года Малога Стэцава ўжо не існавала, а колішняе Вялікае называлася проста Стэцавам[5]. У 1860 годзе Стэцава купіў Якаў Віктаравіч Гаеўскі, у 1862 годзе аформіў раздзел з сялянамі[6]. Напэўна, на сваёй частцы зямлі Я. В. Гаеўскі заснаваў фальварак Стэцава, на 1882 год да яго маёнтка належала 305 дзесяцін зямлі (125 пад лесам, 90 пад ворывам, 50 пад сенакосам)[6].

Станам на 1910 год, вёска Стэцава ў складзе Расненскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, зямлёй валодала Вялікасельскае сялянскае таварыства. Належала да праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (Вялікае Сяло). Аднайменным фальваракам Стэцава ў 1910 годзе валодаў дваранін Гаеўскі.[7]

На пачатак 1967 года ў калгасе «Ясная зара», станам на 2015 год — СВК «Ясная зара».[8]

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў…
  2. Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894.
  3. 1 2 Планы генерального межевания…
  4. Список шляхты Сенненского повета…
  5. Военно-топографическая карта…
  6. 1 2 Опыт описания Могилевской… С. 198—199.
  7. Список населенных мест…
  8. 1 2 3 Памяць: Сенненскі раён… С. 606.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Какоўчынскі сельсавет
Населеныя пункты Сенненскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта