Стэ́фан I Не́маня (1114, Рыбніца — 13 лютага 1200, манастыр Хіландар) — сербскі вялікі князь (жупан), заснавальнік дынастыі Няманічаў.
Нарадзіўся ў 1114 годзе ад сербскага жупана Завіда і быў малодшым з чатырох сыноў.
У 1170 годзе ў барацьбе са сваімі братамі заняў сербскі велікакняжацкі трон і абвясціў пра незалежнасць Сербіі ад Візантыі. У выніку ўмелай замежнапалітычнай дзейнасці павялічыў тэрыторыю сербскай дзяржавы. Адзіная феадальная дзяржава, якая склалася пры ім да канца XII стагоддзі ўключала Зэту, Рашку, Хум, частку Адрыятычнага прымор’я і на ўсходзе — землі да Срэдзеца (Сафіі).
У 1196 годзе Стэфан I Неманя, ва ўзросце 82 гадоў, адрокся ад прастола перадаўшы велікакняжацкую ўладу свайму сыну — Стэфану Першавенчанаму, прыняў манаскі пострыг з імем Сімяон і пасяліўся ў манастыры Студзеніца.
Неўзабаве пайшоў услед за сваім сынам — святым Савам, на святую гару Афон у заснаваны ім афонскі манастыр Хіландар, дзе праз 4 года, 13 лютага 1199, 1200(?) годзе, сканаў.
Кананізаваны Сербскай праваслаўнай царквой у ліку святых, з імем прападобны Сімяон Міратачывы, з прычыны таго, што з яго мошчаў сачылася святая міра. Памяць яго здзяйсняецца 13 (26) 2.
Святы Сава перанёс рэшткі свайго бацькі на радзіму ў Сербію і паклаў у храме Прасвятой Багародзіцы ў манастыры Студзеніца. Гэты храм і манастыр Стэфан Неманя ўзвёў і багата ўпрыгожыў, яшчэ быўшы князем.
Стэфан Неманя заснаваў сярэдневяковую сербскую дынастыю Няманічаў. Ад княгіні Анастасіі меў трох сыноў і трох дочак: